Фота

Ускладанне кветак і служба: першы дзень Патрыярха Кірыла ў Мінску – фота

Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл напярэдадні прыбыў у Беларусь, яго візіт працягнецца тры дні. Глядзіце на фота Sputnik, што за суботу паспеў зрабіць Яго Святасць.
Sputnik
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыляцеў у Мінск у суботу. Перш за ўсё ён адправіўся ў Мінску да Манумента Перамогі, каб ускласці вянок і ўшанаваць памяць воінаў Савецкай арміі, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У суправаджэнні роты ганаровай варты і зводнага змешанага хору мінскіх духоўных школ Патрыярх Кірыл усклаў вянок да 38-метровага абеліска.
Далей Патрыярх Кірыл накіраваўся ў Свята-Духаў кафедральны сабор. Ён усклаў там кветкі да помніка мітрапаліту Філарэту і ўзначаліў служэнне ўсяночнай у кафедральным саборы.
Людзей каля сабора сабралася вельмі шмат, некаторыя прыехалі цэлымі сем’ямі. Вядома ж, узяць удзел у богаслужэнні непасрэдна ў царкве ўдалося не ўсім, але паслухаць службу і паназіраць за ёй звонку магчымасць была ва ўсіх ахвочых, бо на спецыяльным экране вялася трансляцыя.
Далей, згодна з планам візіту, Патрыярх накіруецца ў Полацк, дзе ў нядзелю пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і заснавання Полацкай епархіі. Там ён правядзе і Боскую літургію ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
1 / 18

2 / 18

3 / 18

4 / 18

5 / 18

6 / 18

7 / 18

8 / 18

9 / 18

10 / 18

11 / 18

12 / 18

13 / 18

14 / 18

15 / 18

16 / 18

17 / 18

18 / 18

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь
Фотафакт: Патрыярх Кірыл усклаў кветкі на Плошчы Перамогі
Патрыярх Маскоўскі Кірыл узначаліў богаслужэнне ў галоўным саборы Мінска