Відэа

"Ты супер! 60+" – чацвёрты выпуск

Другі сезон міжнароднага музычнага праекта "Ты супер! 60+" стартаваў 15 мая. Глядзіце чацвёрты выпуск папулярнага шоу.
Sputnik
Праект "Ты супер! 60+" створаны пры ўдзеле тэлеканала НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik і накіраваны на дапамогу тым, хто страціў падтрымку блізкіх і сваякоў.
У гэтым годзе фармат шоу прадугледжвае ўзроставы цэнз для ўдзельнікаў: ім павінна быць не менш за 60 гадоў.
Прыняць удзел у праграме можа кожны жадаючы, які дасягнуў адпаведнага ўзросту, прафесійнай адукацыі ці музычнага мінулага ні ад каго не патрабуюць.
Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну выходзяць канкурсанты і выконваюць кампазіцыі. У зону чакання, згодна з правіламі, праходзяць тыя, хто атрымлівалі тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націскаў зялёную кнопку або націскаў нехта адзін, а таксама калі галасы падзяляліся 2/2, то ўдзельнік пакідаў праект. У фінале кожнай праграмы журы называюць імёны тых, хто праходзіць далей.
Ацэньваюць талент 43 канкурсантаў на гэты раз чатыры члены журы: спявачка і кампазітар Ірына Дубцова, музыкант Стас П’еха, спявачка Валерыя і оперны спявак, заслужаны артыст РФ і ўладальнік дзвюх прэмій "Грэмі" Ільдар Абдразакаў.
Па выніках першага выпуску ў фінал прайшлі Людміла Конанава і Віктар Стрэх. Запіс першага выпуску, у якім сярод удзельнікаў ёсць і беларус – мінчанін Віктар Вайтышын, - можна паглядзець на Sputnik Беларусь.
У другім выпуску прайшлі ў фінал Ірына Пестунова з беларускага Новалукомля і масквічка Галіна Барысава.
Па выніках трэцяга выпуску ў фінал прайшлі Міхаіл Рыжоў з Пензенскай вобласці і беларуска з Пастаў Людміла Логінава, іх выступленні таксама можна ўбачыць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь