Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Авіяцыя Расіі ўдарыла ракетамі па бранятанкавым заводзе ў Харкаве

Расійскія войскі працягваюць ваенную аперацыю на Украіне, з моманту яе пачатку знішчана амаль 7 тысяч танкаў, браня- і аўтамабільнай тэхнікі УСУ.
Sputnik
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Расійская авіяцыя ўдарыла ракетамі паветранага базіравання па бранятанкавым заводзе ў Харкаве, паведаміў у сераду афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.
Ён адзначыў, што там рамантавалася цяжкая тэхніка ўкраінскай арміі. Акрамя таго, у раёне Харкава была знішчана батарэя рэактыўных сістэм залпавага агню "Ураган". Таксама за апошнія суткі расійскія ўзброеныя сілы паразілі два пункты кіравання, 13 раёнаў засяроджвання жывой сілы і ваеннай тэхнікі УСУ, чатыры склада з узбраеннем і боепрыпасамі, а таксама сховішча паліва для тэхнікі УСУ.
Ракетныя войскі і артылерыя таксама вызначыліся: расійскія ракеты знішчылі 68 пунктаў кіравання, 172 агнявыя пазіцыі артылерыі УСУ, у тым ліку дзве батарэі рэактыўных сістэм залпавага агню "Смерч", а таксама 261 раён засяроджвання жывой сілы і тэхнікі.
Расійскія сістэмы СПА за суткі збілі два знішчальнікі МіГ-29, адзін верталёт Мі-8 і 11 беспілотнікаў ВПС Украіны. Таксама супрацьпаветраная абарона перахапіла тры ракеты "Кропка-У" і пяць снарадаў РСЗА "Смерч".
З моманту пачатку спецаперацыі ў Данбасе расійскія войскі, паводле слоў Канашэнкава, знішчылі амаль 7 тысяч танкаў, браніраванай і аўтамабільнай тэхнікі. Самалётаў знішчана – 192, верталётаў – 130, беспілотнікаў – 1150, зенітных комплексаў – 335, установак РСЗА – 489, гармат палявой артылерыі і мінамётаў – 1822.

Спецаперацыя Расіі

Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага – праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны. У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
Пазней там адзначылі, што па стане на 25 сакавіка ўзброеныя сілы выканалі асноўныя задачы першага этапа – істотна знізілі баявы патэнцыял Украіны. Галоўнай жа мэтай у расійскім вайсковым ведамстве назвалі вызваленне Данбаса.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расійскія вайскоўцы знішчылі нарвежскую самаходку і дзве амерыканскія гаўбіцы
Украінскія вайскоўцы збеглі са Святагорска, кінуўшы тэхніку
Лаўроў распавёў пра адказ на пастаўкі дальнабойнай зброі ва Украіну
Самалёты РФ знішчылі вучэбны артылерыйскі цэнтр УСУ у Сумскай вобласці
Украінскія марпехі адмовіліся выконваць злачынныя загады