Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расійскія войскі знішчылі навучальны цэнтр УСУ пад Жытомірам

Высокадакладнымі ракетамі войскамі РФ знішчаны навучальны цэнтр, дзе праходзілі падрыхтоўку замежныя наёмнікі, таксама за мінулыя суткі расійскім СПА ўдалося збіць украінскі знішчальнік і ракету "Кропка-У".
Sputnik
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Удар па цэнтры, дзе навучаліся замежныя наёмнікі, быў нанесены расійскімі паветрана-касмічнымі сіламі, распавёў падчас брыфінгу генерал-лейтэнант Ігар Канашэнкаў.
"У выніку ўдару высокадакладнымі ракетамі паветранага базіравання ў раёне населенага пункта Новоград-Валынскі Жытомірскай вобласці знішчаны навучальны цэнтр УСУ, у якім праходзілі перападрыхтоўку і зладжванне замежныя наёмнікі", – распавёў Канашэнкаў.
Таксама ракетамі былі знішчаны два пункты кіравання ўкраінскімі ўзброенымі сіламі, зенітна-ракетная ўстаноўка "Аса-АКМ". Акрамя гэтага паведамляецца аб знішчэнні склада з узбраеннем.
За суткі аператыўна-тактычнай авіяцыяй нанесены ўдары па 18 раёнах, дзе знаходзілася вялікая колькасць ўкраінскіх вайскоўцаў і тэхнікі. Знішчана больш за 200 вайскоўцаў, пяць танкаў, дзве ўстаноўкі "Град" і склад з узбраеннем для ракетных войск і артылерыі.
"Ракетнымі войскамі і артылерыяй разбіта 56 пунктаў кіравання, 127 агнявых пазіцый артылерыйскіх падраздзяленняў УСУ, а таксама 273 раёны засяроджвання жывой сілы і ваеннай тэхнікі", - пералічыў генерал-лейтэнант.
Усяго расійскімі ракетнымі войскамі і артылерыяй за суткі ліквідаваны больш за 300 чалавек асабовага складу ўкраінскай арміі, сем бронемашын, два "Грады", 12 артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 24 аўтамабілі УСУ.
Таксама ракетныя войскі і артылерыя знішчылі паліўнае сховішча, гаручае з якога выкарыстоўвалася ўкраінскай арміяй для запраўкі ваеннай тэхнікі каля Кабзарцаў у Мікалаеўскай вобласці.
У дадатак Канашэнкаў адзначыў, што расійскім войскам удалося знішчыць пераправу праз раку Паўночны Данец, якую УСУ паставілі ў раёне Пратапапоўкі.
Расійскім СПА ўдалося збіць знішчальнік Су-25, які належаў УСУ і 13 беспілотных лятальных апаратаў. Таксама СПА збілі ракету "Кропка-У" каля Кірава ў Херсонскай вобласці і два снарады сістэмы "Смерч" у раёне Каменкі ў Харкаўскай вобласці і Панцеляймонаўкі, размешчанай на тэрыторыі ДНР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія выкарыстала ва Украіне чатыры Су-57, аб’яднаныя ў сетку
Авіяцыя Расіі ўдарыла ракетамі па бранятанкавым заводзе ў Харкаве
Расійскія вайскоўцы знішчылі нарвежскую самаходку і дзве амерыканскія гаўбіцы
Украінскія вайскоўцы збеглі са Святагорска, кінуўшы тэхніку
Самалёты РФ знішчылі вучэбны артылерыйскі цэнтр УСУ у Сумскай вобласці