Лукашэнка папярэдзіў, што сам больш не будзе бегаць з аўтаматам

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусі не патрэбны ўкраінскі сцэнарый, дзе кожны сам за сябе, і на волю лёсу кінуты старыя і дзеці.
Sputnik
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб сур’ёзных наступствах для краіны, калі будзе прайграна бітва за людзей.
"Прайграем бітву за людзей – грош нам цана як уладзе, грош цана нашай дзяржаве. Будзе як ва Украіне, дзе кожны сам за сябе, дзе выжывае мацнейшы, а моладзь, дзеці, старыя кінуты на волю лёсу", - заявіў Лукашэнка на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", паведамляе Тelegram-канал "Пул Першага".
Паводле яго слоў, на тэрыторыі Украіны "дакаціліся да вайны".
"Ніхто з нас не хоча такога сцэнарыя, таму давайце працаваць, я гатоў пачуць вас", - звярнуўся Прэзідэнт да прысутных.
"Я настроены на шчырую размову, таму што тэма жыццёва важная, хаця сумная, нецікавая, а часам – адваротная. Але, акрамя нас, ніхто гэтыя задачы не вырашыць. Гэта наша роля ў грамадстве, мы яе павінны адыграць", - рэзюміраваў Лукашэнка, завяршыўшы асноўную частку свайго выступлення.
Лукашэнка таксама папярэдзіў чыноўнікаў і мясцовую вертыкаль, што сам больш не будзе бегаць з аўтаматам.
"Калі мы не зробім вывады з таго, што адбылося ў 2020-м і пасля, мы зробім буйны крок да ўкраінскіх падзей. Але нам будзе цяжэй, чым Украіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Я не палохаю, вы ж ведаеце, я проста так нічога не кажу. Баюся, каб з намі гэта не адбылося. Дарагія мае, не дай Бог пачнецца нейкая заварушка, вы разумееце, што мы пойдзем наперадзе. І не факт, што я буду з аўтаматам бегаць, вы пабяжыце наперадзе. Вы гэтага хочаце? Я – не", - сказаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Не апазіцыя, а партнёрства: Лукашэнка аб ідэальным беларускім грамадстве
Лукашэнка: улада павінна адпавядаць растучым запытам людзей
Лукашэнка заклікаў прапагандаваць "свой лад жыцця"