МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў занепакоенасць павелічэннем колькасці натаўскіх ваенных каля заходніх меж дзяржаў АДКБ.
Аб гэтым ён заявіў у Ерэване, дзе прайшло пасяджэнне СМЗС дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
"На жаль, мы бачым нагнятанне напружанасці, што накіравана ў тым ліку і супраць нашай арганізацыі, расце колькасць ваеннаслужачых НАТА, размешчаных на нашай мяжы, расце колькасць вучэнняў, якія праводзяцца кожны год", - сказаў Макей.
Кіраўнік МЗС таксама паведаміў аб беспрэцэдэнтным узроўні нагнятання ваенна-палітычнай напружанасці ў еўрапейскім рэгіёне на фоне разбурэння сістэмы стрымак і проціваг, заснаванай на міжнародных дагаворах у галіне кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання.
"Сёння вы бачыце, якія пагрозы і выклікі для постсавецкай прасторы, у тым ліку і для членаў нашай арганізацыі, з’яўляліся і з’яўляюцца ў свеце. Гэта і глабальныя выклікі, звязаныя з нейкімі глабальнымі рэчамі – змена клімату, пандэмія і іншыя рэчы, ну і нейкія рэальныя абставіны, рэальныя сітуацыі, якія нясуць пагрозу, уяўляюць пэўную пагрозу для нашай арганізацыі – сітуацыя ў Афганістане, умацаванне НАТА на заходніх межах нашай арганізацыі", - сказаў Макей.
Кіраўнік беларускай дыпламатыі таксама прыцягнуў увагу да нядаўняга пісьма прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі генеральнаму сакратару ААН з прапановай аб запуску глабальнага працэсу ў духу Сан-Францыска.
На думку беларускага лідара, вынікам гэтага павінны стаць ясныя і празрыстыя дамоўленасці аб правілах новага сусветнага парадку, які забяспечыць гарантыі бяспекі ўсім членам міжнароднай супольнасці.
У Ерэване бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі і яе ўплыве на бяспеку дзяржаў-членаў АДКБ.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі пытанні ўдасканалення механізмаў крызіснага рэагавання арганізацыі, падкрэслілі важнасць умацавання ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках з мэтай больш эфектыўнага рэагавання на выклікі і пагрозы як дзяржавам-членам АДКБ, так і еўразійскаму рэгіёну ў цэлым.
Макей падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да пошуку шляхоў па наладжванні раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу, накіраванага на аднаўленне даверу, пераадоленне эскалацыі і спыненне ўзброенага супрацьстаяння ў рэгіёне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лаўроў аб дыялогу з Захадам: трэба танга ўдваіх, а не брэйк-данс у адзіночку
Зась ацаніў магчымасці рэакцыі АДКБ на пашырэнне НАТА
МЗС РФ: мандат АДКБ не прадугледжвае ўвод калектыўных сіл ва Украіну
Заява генсака АДКБ па выніках саміту ў Маскве – відэа
Лукашэнка раскрытыкаваў партнёраў па АДКБ