МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Ва ўсіх правераных аб'ектах індустрыі прыгажосці Фрунзенскага раёна былі выяўлены парушэнні санэпідрэжыму. Падрабязнасці прыводзіць урач-гігіеніст Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна Мінска Алена Кузінец.
Правяраючыя цэнтра наведалі 74% з усіх прадстаўленых у Фрунзенскім раёне салонаў прыгажосці, салярыяў, тату-салонаў, касметычных кабінетаў. І ўсюды знайшлі парушэнні.
"У адрас усіх ацэненых суб'ектаў гаспадарання былі накіраваны рэкамендацыі аб устараненні недахопаў, на 7 аб'ектах выносіліся прадпісанні аб прыпыненні дзейнасці. Наглядныя мерапрыемствы працягваюцца", - цытуе словы ўрача агенцтва "Мінск-Навіны".
Самыя частыя парушэнні ў салонах прыгажосці:
няспраўны стан памяшканняў (падлогі, мэбля, сцены і абсталяванне - з дэфектамі), чыстая бялізна захоўваецца няправільна, мыццё спецвопраткі праводзіцца нецэнтралізавана - у 44,4% выпадкаў;
у супрацоўнікаў не было даведак аб медаглядах і гігіенічнага навучання (36,5% выпадкаў);
няправільная дэзінфекцыя прылад (амаль у кожным пятым салоне);
у некаторых салонах не сачылі за тэрмінам прыдатнасці аптэчкі і касметыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь