МІНСК, 13 чэр – Sputnik. На тэрыторыю рынку ў Будзёнаўскім раёне Данецка днём у панядзелак трапіў украінскі снарад, паведамілі ў Штабе тэрытарыяльнай абароны ДНР.
Першапачаткова паведамлялася аб двух загінулых – жанчыне і дзіцяці, затым іх колькасць узрасла.
"У выніку абстрэлу УФУ (узброеных фарміраванняў Украіны – Sputnik) у Будзёнаўскім раёне Данецка, на тэрыторыі Майскага рынку, колькасць ахвяр узрасла да сямі чалавек: трое загінулі, і чацвёра атрымалі раненні", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале штаба.
У выніку абстрэлу знішчана некалькі гандлёвых пунктаў, пачаўся пажар, на месца прыбылі некалькі пажарных разлікаў МНС ДНР.
Мэр Данецка Аляксей Кулемзін паведаміў, што ў выніку абстрэлу Будзёнаўскага раёна горада былі паранены 13 чалавек.
Як удакладнілі ў Сумесным цэнтры па кантролі і каардынацыі рэжыму спынення агню (СЦКК), абстрэл вёўся з выкарыстаннем рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) "Град", было выпушчана 8 снарадаў.
У апошні час гарады ДНР у тым ліку некалькі раёнаў Данецка і яго цэнтр, падвяргаюцца асабліва інтэнсіўным абстрэлам украінскіх вайскоўцаў, пры гэтым прымяняецца рэактыўная і ствольная артылерыя, у прыватнасці гарматы калібру 155 мм, якія стаяць на ўзбраенні краін НАТА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінабароны Расіі назвала колькасць знішчанай украінскай тэхнікі
Украінскія спецслужбы перайшлі да тактыкі тэрору ў Запарожскай вобласці
Херсонская вобласць больш ніколі не вернецца ў склад Украіны - улады
Больш за 400 грамадзян прыбылі з Украіны ў Беларусь за выхадныя
Запарожская вобласць правядзе рэферэндум па ўваходжанні ў склад Расіі