Кісялёў ацаніў дыяпазон свабоды слова ў Расіі

Генеральны дырэктар медыягрупы падкрэсліў, што Захад гатовы парушыць усе свае нормы і спрабуе дыктатарскімі метадамі праводзіць свае інтарэсы.
Sputnik
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Дыяпазон свабоды слова ў Расіі шырэйшы, чым у любой іншай краіне свету, заявіў генеральны дырэктар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Кіраўнік медыягрупы параўнаў цяперашнюю сітуацыю ў Расіі з выпадкам у байцы Крылова, калі "ты вінаваты толькі ў тым, што хочацца мне есці".
"Драпежніцкія інтарэсы Захаду выяўляюцца ў тым, што Захад гатовы парушыць усе свае нормы", - сказаў ён.
Кісялёў нагадаў, як раней у савецкія гады дзейнічалі выязныя візы, зараз жа Масква выступае за свабоднае перамяшчэнне. Ён таксама падкрэсліў, што на сённяшні дзень у краіне такі вялікі дыяпазон свабоды слова, якога няма ў іншых дзяржавах.
"Расія ў гэтым сэнсе - самая свабодная краіна", - лічыць генеральны дырэктар.
Кісялёў таксама згодны з меркаваннем афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС Марыі Захаравай аб тым, што неалібералізм - гэта нейкі аксюмарон. Ён таксама лічыць, што неалібералізму няма, гэта ўсяго толькі дыктатура, з дапамогай якой Захад спрабуе прасунуць свае інтарэсы. Гэта датычыцца і падрыхтоўкі вайны, і трэніроўкі ўкраінскіх вайскоўцаў і забесьпячэння зброяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі прымае новыя выклікі - Кісялёў
Акцыя "Георгіеўская стужачка - 2022" стартавала ў штаб-кватэры МІА "Россия сегодня"