Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мезенцаў: патэнцыял Саюзнай дзяржавы яшчэ не вычарпаны

Беларусь і Расія значна рушылі наперад у інтэграцыі прамысловай вытворчасці і сумесным забеспячэнні харчовай бяспекі.
Sputnik
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Магчымасці для развіцця Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі выкарыстаны не ўсе, яны вялізныя, адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
"Падкрэсліваю, патэнцыял яе (Саюзнай дзяржавы - Sputnik) далёка не вычарпаны і па-свойму велізарны", - адзначыў Мезенцаў.
Ён удакладніў, што краіны зрабілі шмат для збліжэння ў прамысловасьці і харчовай палітыцы.
"Мы сёння гаворым аб значным прасоўванні па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі, гэта сёння становіцца яшчэ больш актуальна з улікам патрабаванняў і запытаў на фарміраванне абноўленых праграм імпартазамяшчэння", - дапоўніў дзяржсакратар.
Таксама ён адзначыў, што "істэрычныя размовы на Захадзе" аб тым, якую Беларусь і Расія ўяўляюць пагрозу для бяспекі Еўропы ў пытаннях забеспячэння харчаваннем, сведчыць аб тым, што самім нашым дзяржавам прадуктаў хопіць.
Краінамі захаду ўведзена шэсць пакетаў санкцый супраць Расіі і Беларусі. Абмежаванні закранаюць як асобныя кампаніі і людзей, так і цэлыя галіны эканомікі.
Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы сітуацыю з санкцыямі, казаў пра тое, што абмежаванні на экспарт беларускіх калійных удабрэнняў могуць прывесці да сусветнага голаду.
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў аб рэалізацыі на сённяшні дзень 30% праграм Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, узгодненых прэзідэнтамі краін 4 лістапада 2021 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Фінішная прамая: Мезенцаў аб рэалізацыі саюзных праграм Беларусі і Расіі
Пуцін і Лукашэнка, магчыма, сустрэнуцца ў рамках Форума рэгіёнаў у Гродне
Грызлоў: Саюзная дзяржава - узор міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя