Відэа

Фестываль "Свята Сонца" вярнуўся праз два гады – відэа

У музейным комплексе "Дудуткі" ў містычнай атмасферы ўсе выхадныя гулялі галоўнае летняе славянскае свята – Купалле.
Sputnik
Музычны фестываль пад адкрытым небам з беларускім народным каларытам адбыўся ў прыгарадзе сталіцы напярэдадні Дня летняга сонцастаяння.
Штогадовы фестываль прапусцілі двойчы ў сувязі з каронавірусам, і вось ужо свята вярнулася на афішы. Са звыклым размахам у Дудутках спявалі і гралі музыканты.
Любое Купалле – гэта ў першую чаргу свята ачышчальнага агню. Не абышлося без фаер-шоу і на гэты раз. Запальвалі перад гледачамі прафесіяналы, і іх майстэрства варта таго, каб убачыць гэта ўжывую хаця б разок.
Глядзіце на відэа Sputnik, як народнае свята адзначылі ў Дудутках – з агеньчыкам і пад музыку ў містычным антуражы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь