МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін з нагоды 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі абмяняліся віншаваннямі.
"Нашы краіны прайшлі за гэты час вялікі сумесны шлях, заклаўшы трывалы фундамент усебаковага стратэгічнага партнёрства і паглыбленай інтэграцыі", - гаворыцца ў віншаванні беларускага лідара.
Паводле слоў Лукашэнкі, для народаў Беларусі і Расіі арыентаванасць на цеснае супрацоўніцтва – гэта натуральны працэс, наканаваны геаграфічнай блізкасцю, ён ствараўся стагоддзямі.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж Масквой і Мінскам стварае ўмовы для пераадолення розных выклікаў і пагроз.
Добрыя традыцыі сяброўства
"Абапіраючыся на добрыя традыцыі брацкага сяброўства, якія здаўна звязваюць нашы народы, нам удалося за мінулыя дзесяцігоддзі многае зрабіць для развіцця міждзяржаўных сувязей у духу саюзніцтва і добрасуседства", - гаворыцца ў віншаванні Пуціна.
Паводле слоў прэзідэнта РФ, на гэты час краіны набылі істотны вопыт эфектыўнай кааперацыі ў розных сферах.
Пуцін адзначыў, што цяпер Масква і Мінск працягваюць нарошчваць інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў рамках СД, з партнёрамі па АДКБ працаваць над павышэннем абараназдольнасці. Акрамя таго, добрая аддача ёсць у каардынацыі намаганняў дзвюх краін у ЕАЭС і СНД.
Абодва лідары таксама пажадалі адзін аднаму поспехаў і моцнага здароўя, а народам Беларусі і Расіі – дабрабыту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь і Расія адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін
30-годдзе дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі: гістарычныя кадры
Макей і Лаўроў абмеркавалі інтэграцыю і графік кантактаў на вышэйшым узроўні