Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Прэзідэнты Беларусі і РФ паўдзельнічаюць у Форуме рэгіёнаў дыстанцыйна

Такі фармат удзелу ў мерапрыемстве ў Гродне расійскаму лідару прапанаваў прэзідэнт Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну звярнуцца да ўдзельнікаў Форума рэгіёнаў па відэасувязі.
У суботу беларускі лідар знаходзіцца з візітам у Санкт-Пецярбургу, дзе ў Канстанцінаўскім палацы праводзіць перамовы з прэзідэнтам РФ па шырокім коле пытанняў – ад эканомікі да бяспекі.
"Абмяркуем праблему Форуму рэгіёнаў. Думаю, прымем удзел у ім у выглядзе відэаканферэнцыі, звернемся (да ўдзельнікаў форуму)", – сказаў Лукашэнка на сустрэчы.
Нагадаем, дзевяты Форум рэгіёнаў адбудзецца ў Гродне з 30 чэрвеня па 1 ліпеня гэтага года.
Ён будзе праходзіць у выглядзе дыялогавых пляцовак, якія падзеляць на шэсць тэматычных секцый. У бягучым годзе лейтматывам абмеркаванняў павінна стаць роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы.
На секцыйных пасяджэннях удзельнікі абмяркуюць такія пытанні, як напрамкі збліжэння заканадаўства СД, расійска-беларускае ўзаемадзеянне ў сферы навукі, сельскай гаспадаркі, бяспекі, інтэграцыі вышэйшай адукацыі, пытанні імпартазамяшчэння, змянення клімату і шмат іншага.
У праграме запланаваны сумесныя пасяджэнні дзелавых саветаў Расіі і Беларусі, пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі.
Як чакаецца, Беларусь і Расія ў Гродне падпішуць новыя кантракты на агульную суму больш як мільярд долараў. У планах – больш за 55 пагадненняў аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь і Расія плануюць падпісаць кантракты на $1 млрд на Форуме рэгіёнаў
Генеральнае консульства Расіі адкрыюць у Гродне
Стала вядома, дзе пройдзе Форум рэгіёнаў у 2023 годзе