Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка распавёў, пра што ён дамовіўся з Пуціным

Паводле слоў беларускага лідэра, прадукцыя айчыннай вытворчасці ў поўным аб'ёме запатрабавана на рынку Расіі.
Sputnik
МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі дамовіліся вельмі жорстка кантраляваць працэс імпартазамяшчэння, заявіў беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт расказаў, што прадукцыя беларускай вытворчасці ў поўным аб'ёме запатрабавана на рынку Расіі, і сёння айчынным вытворцам не даводзіцца як раней думаць аб тым, як прадаць. Цяпер, паводле яго слоў, актуальнае іншае пытанне - як задаволіць увесь попыт Расіі.
"Задача нашага ўрада - ні ў якім разе не адмовіць ні па адным з напрамкаў, не пакінуць кантракты незадаволенымі. Мы пра гэта шмат у апошнія дні вялі размову і з прэзідэнтам Расіі, гаворачы аб імпартазамяшчэнні. Гэта пытанне нумар адзін. І мы дамовіліся, што вельмі жорстка будзем кантраляваць гэты працэс імпартазамяшчэння", - сказаў беларускі лідэр.
Таксама Лукашэнка расказаў, што разам з Пуціным яны жорстка прааналізавалі праблемы, звязаныя з бюракратызмам і валакітай у абедзвюх краінах, яны таксама датычацца і рэалізацыі сумесных праграм па імпартазамяшчэнні. Больш за тое, ужо дадзены адпаведным асобам распараджэння, дадаў ён.

Узаемная цікавасць

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама заявіў, што Пуцін зацікавіўся яго прапановай па сумесным развіцці вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі. Гэта, паводле слоў Лукашэнкі, адпавядае інтарэсам і патрэбнасцям абедзвюх краін.
“Пад гэта сёння, каб усё гэта разгарнуць як імпартазамяшчэнне, трэба мінімум ад 200 да 250 мільёнаў долараў. Ён (Пуцін – Sputnik) кажа: гэта цікавы праект, мы павінны яго вывучыць і абавязкова прасоўваць. Ва ўрадах трэба зараз, каб праект гэты пайшоў. Можа быць, і Самарская вобласць знойдзе ў гэтым сваё месца", - распавёў дэталі праекту беларускі лідэр.
Таксама, паводле яго слоў, Беларусь гатова пастаўляць Расіі больш сучаснай аўтамабільнай, сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай, камунальнай тэхнікі беларускай вытворчасці.

Беларусі і Расіі дзяліць няма чаго

Лукашэнка лічыць, што Беларусі і Расіі трэба трымацца адна адной.
"Падзеі апошніх гадоў і дзён нас чарговы раз пераконваюць, што нам трэба быць разам, нам няма чаго дзяліць. Як толькі пачнем дзяліць, нас падзеляць", - падкрэсліў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прэзідэнты Беларусі і РФ паўдзельнічаюць у Форуме рэгіёнаў дыстанцыйна
Беларусь і Расія плануюць падпісаць кантракты на $1 млрд на Форуме рэгіёнаў
Генеральнае консульства Расіі адкрыюць у Гродне
Стала вядома, дзе пройдзе Форум рэгіёнаў у 2023 годзе