Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны. У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.
Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.
У музеі пад Мінскам сабраліся госці, каб весела і цікава адзначыць Купалле. У праграме было пляценне вянкоў, купальская шэсце з традыцыйнымі песнямі і музыкай, карагоды і скокі ля вогнішча.
Купалле - самае таямнічае і прыгожае славянскае свята, прысвечанае сонцу і прыродзе. Па каталіцкім календары яго адзначаюць 24 чэрвеня, па праваслаўным - 7 ліпеня.
Таксама глядзіце прыгожыя фотаздымкі Sputnik са свята Купалля.