Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Мэты спецаперацыі РФ на Украіне будуць дасягнуты - Патрушаў

Спецыяльная ваенная аперацыя Расіі на Украіне працягваецца, войскі РФ упэўнена рухаюцца наперад, нягледзячы на дапамогу Захаду Кіеву.
Sputnik
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў падчас выступу ў Хабараўску на нарадзе па пытаннях нацыянальнай бяспекі заявіў, што Расія выканае мэты спецаперацыі на Украіне, нягледзячы на пастаўкі Захадам зброі.
Патрушаў нагадаў, што задачы спецаперацыі - абарона людзей ад кіеўскага неанацысцкага рэжыму, таксама сярод мэт - дэмілітарызаваць і дэнацыфікаваць тэрыторыю Украіны, дамагчыся нейтральнага статусу краіны, прапісаны ва ўкраінскай канстытуцыі.
"Нягледзячы на аказанне ЗША і Захадам ваеннай дапамогі Украіне, якія павялічваюцца пастаўкі смяротнай зброі, названыя мэты будуць дасягнуты", – сказаў сакратар Савета бяспекі.
Ён растлумачыў, што РФ вымушана пачала спецаперацыю, бо ва Украіне працавалі біялабараторыі, якія задзейнічаны ў ваенна-біялагічнай праграме ЗША, распаўсюджванне неанацызму, а таксама заяўленыя кіеўскімі ўладамі планы па стварэнні ядзернай зброі і ўступленні ў НАТА стваралі істотныя пагрозы бяспецы не толькі Расіі. але і ўсяго свету.

Спецаперацыя працягваецца

Як далажыў у панядзелак міністр абароны Сяргей Шайгу прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, расійскае войска пасля ўзяцця пад кантроль Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) працягвае выкананне спецаперацыі на Украіне.
Зараз праводзіцца размініраванне Лісічанска і яго наваколля.
Па словах міністра, у баях за Лісічанск ВСУ страцілі больш за 5 тысяч чалавек, у тым ліку каля 2 тысяч забітымі.
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны, заявіў расійскі лідэр.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.
У сваю чаргу, Узброеныя сілы Украіны абстрэльваюць мірныя населеныя пункты памежжа РФ, у выніку чаго церпяць грамадзянскія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расейскія войскі пакінулі востраў Змяіны
Пуцін назваў дзеянні Кіева злачынствам супраць чалавечнасці
У МЗС РФ расказалі, наколькі вырас тавараабарот Расіі і Беларусі
Макей аб адносінах з Расіяй: ніхто з нас не здрадзіў адзін аднаму