Беларусы купілі валюты на мільярды даляраў, але прадалі больш

У арганізацый-нерэзідэнтаў сітуацыя такая ж, а вось у рэзідэнтаў усё інакш – яны больш купляюць валюту, чым прадаюць.
Sputnik
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Жыхары Беларусі за першае паўгоддзе бягучага года прадалі валюты больш, чым купілі, гэта вынікае са статыстычнай справаздачы Нацбанка, распаўсюджанай у пятніцу.
За шэсць месяцаў гэтага года фізічныя асобы купілі безнаяўнай і наяўнай валюты на 4 млрд 551 млн даляраў, прадалі крыху больш – 4 млрд 956 млн даляраў.
Такім чынам, чысты продаж валюты беларусамі склаў 404,6 млн долараў.
Пры гэтым у чэрвені насельніцтва Беларусі вярнулася да чыстай пакупкі валюты. Упершыню за год фізічныя асобы купілі валюты больш, чым прадалі, а менавіта на 41, 3 млн даляраў.
Арганізацыі – рэзідэнты Беларусі аперуюць нашмат большымі сумамі, але ў іншым кірунку. Валюты было набыта на 13 млрд 63 млн, прададзена – на 12 млрд 424 мл. Тут тэндэнцыя на куплю валюты – чыстая сума 638,5 мільёнаў.
За чэрвень купля юрасобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на 137,2 млн даляраў.
Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на 653,2 млн долараў, прадалі 1 млрд 317 млн. Чысты продаж склаў 664,3 млн.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь