Лукашэнка мяркуе, што "бязвіз" выклікае шаленства ва ўладаў заходніх краін

Беларускія ўлады раней увялі ў аднабаковым парадку бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх дзяржаў, з якімі мяжуе рэспубліка.
Sputnik
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. Беларусь увяла бязвізавы рэжым для суседніх дзяржаў і гэта – зона адказнасці кіраўнікоў прыгранічных рэгіёнаў, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з кіраўніком аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў старшыні Гродзенскага аблвыканкама, што бязвізавы рэжым уведзены для літоўцаў, латвійцаў і палякаў.
"Вашы ўражанні, ваш пункт гледжання на гэта? Ці варта нам яго захоўваць – гэты бязвізавы ўезд, як людзі рэагуюць? Прыезджыя з Літвы, Латвіі і Польшчы і нашы людзі. Галоўнае, нашы як да гэтага ставяцца?", – цытуе прэс-служба прэзідэнта яго пытанне Караніку.
Пасля чаго дадаў, што "ўлады там (у заходніх краінах – Sputnik) у шаленстве, гэта вы таксама ведаеце. Да дуру даходзіць. Ужо на дзяцей там накатваюць. Вось і ўся свабода слова і правы чалавека".
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся меркаваннем старшыні Гродзенскага аблвыканкама адносна магчымага падаўжэння бязвізавага рэжыму для замежных грамадзян.
Нагадаем, што беларускія ўлады ўвялі "бязвіз" для Літвы і Латвіі 15 красавіка бягучага года. Пазней 1 ліпеня гэтае рашэнне распаўсюдзілі і на польскіх грамадзян.
Плануецца, што гэтае рашэнне будзе дзейнічаць да 31 снежня 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь