У сценах Міністэрства замежных спраў у панядзелак адкрылася часовая экспазіцыя "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".
Кіраўнік ведамства Уладзімір Макей яе правядзенне назваў урокам гісторыі, які дапаможа акунуцца ў жудаснае і жорсткае мінулае, якое перажылі беларусы.
"Прадстаўленая экспазіцыя дасць магчымасць прыцягнуць дадатковую ўвагу да тэматыкі генацыду беларускага народа і дасць штуршок да ўсведамлення гэтай праблемы па-новаму", – адзначыў ён.
Пры гэтым Макей падкрэсліў, што ў Беларусі ніколі не падзялялі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па нацыянальнай, рэлігійнай або культурнай прыкмеце. Таму ў рэспубліцы падтрымліваюць на міжнароднай арэне любую дзейнасць, прысвечаную ўшанаванню памяці ахвяр ВАВ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь