ССНУ пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў

Дакументы будуць прымацца як ад абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй, так і з агульнай сярэдняй.
Sputnik
МІНСК, 20 ліп – Sputnik. У сераду пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў установы адукацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе Sputnik.
Дакументы будуць прымаць як у абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй, так і з агульнай сярэдняй. Акрамя таго, прэтэндаваць на залічэнне могуць і замежнікі.
Прымаць дакументы на базе 9 класаў будуць да 3 жніўня. Гэта датычыцца тых, хто разлічвае трапіць на бюджэт, і тых, хто будзе здаваць унутраныя ўступныя іспыты.
А тыя, хто паступае на платнай аснове без іспытаў могуць прынесці дакументы і пазней, іх прыём будзе ажыццяўляцца па 14 жніўня.
Дакументы ад абітурыентаў з агульнай сярэдняй адукацыі будуць прымаць на бюджэт да 12 жніўня, а на платнай аснове – да 17 жніўня.
Уступныя іспыты ў выпускнікоў 9-га класа будуць праходзіць з 4 па 8 жніўня, а ў абітурыентаў, якія скончылі 11 класаў, – з 13 па 15 жніўня.
Залічэнне на бюджэт пасля 9-га класа скончыцца 10 жніўня, пасля 11-га – 16 жніўня. На платную форму навучання будуць залічваць па 16 жніўня, з агульным сярэднім – па 18 жніўня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь