Еўра і долар падаражэлі ў панядзелак

Айчынная валюта пасля першых таргоў на гэтым тыдні змагла ўмацавацца ў адносінах да расійскага рубля і кітайскага юаня.
Sputnik
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. У выніку таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы еўра і долар працягнулі ўмацоўвацца ў адносінах да нацыянальнай валюты.
Сёння еўрапейская валюта дадала на біржавых таргах адразу 0,82%. Таму за адзін еўра трэба было аддаць 2,6067 беларускага рубля.
Амерыканская валюта ў чаканні павелічэння памеру базавай стаўкі з боку ФРС патроху адыгрывае папярэдняе падзенне. У ходзе таргоў яна ўмацавалася на 0,20 працэнта і замерла на адзнацы 2,5665 беларускага рубля.
Зніжэнне кошту рэсурсаў на міжнародных гандлёвых пляцоўках паўплывала на кошт расійскай валюты, які патаннеў на 0,50%. У выніку за 100 расейскіх на таргах прасілі 4,4503 беларускага рубля.
Каронавірусныя абмежаванні і мясцовыя лакдаўны ціснуць на курс кітайскай валюты, якая працягвае таннець. На першых таргах тыдня яна страціла 0,14% ад сваёй папярэдняй цаны. Таму за 10 юаняў трэба было аддаць 3,8199 беларускага рубля.
Найважнейшыя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале