МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт падвёў папярэднія вынікі прыёмнай кампаніі, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Вялікая канкурэнцыя сярод тых, хто паступае сёлета на спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва" – 5 чалавек на месца. На леташняй топ-спецыяльнасці "Псіхалогія" конкурс зараз склаў 4,1 чал/месца. На трэцім месцы "Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура" – 3,6 чал/месца.
Самы высокі бал ва ўніверсітэце зафіксаваны на спецыяльнасці "Псіхалогія" – 360, самы нізкі прахадны на фізіка-матэматычным факультэце на спецыяльнасці "Матэматыка і інфарматыка" – 140. З улікам атэстата і трох ЦТ: гэта значыць паступіць на бюджэт у БДПУ можна нават са сярэднім балам 6 у атэстаце і набраўшы па 25-30 балаў па кожным тэсціраванні.
Усяго на дзённы бюджэт было пададзена 2058 заяў, усяго план прыёму складае 885 месцаў. У галоўным педвузе краіны на 8 спецыяльнасцях пройдуць яшчэ ўнутраныя іспыты з 26 ліпеня па 2 жніўня.
Хлопцаў зноў больш
На трох факультэтах БДПУ, мяркуючы па анлайн-статыстыцы па прыёме дакументаў, стала больш абітурыентаў-хлопцаў. У гэтым годзе на факультэт фізвыхавання дакументы падалі 69% юнакоў, на гістарычны – 53%, на фізмат – 42%.
Мэтавікоў – таксама
Галоўная альма-матэр настаўнікаў-прадметнікаў, выхавальнікаў, настаўнікаў пачатковых класаў, лагапедаў і сацпедагогаў сёлета мае намер узяць 222 абітурыента на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Больш за ўсё – 50 чалавек – на факультэт пачатковай адукацыі. На дадзены момант заяўкі падалі 248 чалавек.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.