МІНСК, 2 жні – Sputnik. Беларускі бок падтрымлівае мірнае развіццё адносін паміж Кітаем і Тайванем, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства рэспублікі.
У МЗС звярнулі ўвагу, што ў рэгіёне нарастае напружанасць, якую справакавала імкненне амерыканскага боку забяспечыць візіт спікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пеласі на Тайвань.
У сувязі з гэтым беларускі бок цалкам падзяляе заклапочанасць Кітая як свайго стратэгічнага партнёра, якая выклікана дэструктыўнымі дзеяннямі Злучаных Штатаў, што імкнуцца ўмяшацца ва ўнутрыкітайскія справы і ўзмацніць эскалацыю.
"Мінск падтрымлівае мірнае развіццё адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва на аснове прынцыпу "аднаго Кітая", а таксама паслядоўныя меры па ўз’яднанні краіны, што прымаюцца кітайскім бокам", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У МЗС выказалі ўпэўненасць, што кітайскае кіраўніцтва і адміністрацыя Тайваня, нягледзячы на знешнія правакацыі, змогуць праявіць стрыманасць і мудрасць, "каб адвесці сітуацыю ад крытычна небяспечнай рысы, за якой можа адбыцца маштабная эскалацыя".
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што верагодны візіт Нэнсі Пеласі на Тайвань носіць правакацыйны характар.
Расійскі бок у дадзеным выпадку адзначыў сваю салідарнасць з афіцыйным Пекінам і заклікаў Вашынгтон паважліва ставіцца да праблемы, а не правакаваць канфрантацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь