Вулкан Фаградальсф'ядль знаходзіцца на паўвостраве Рэйк'янес за 30 км на паўднёвы захад ад Рэйк'явіка, яго наваколлі ўяўляюць сабой вулканічную пустэчу і горныя лугі.
Па даных метэаролагаў, лава пачала вывяргацца ў сераду 3 жніўня з расколіны ў вулканічнай сістэме Фаградальсф'ядль, у цэнтры якой размяшчаецца аднайменная гара.
У стужкі навін вулкан, які вывяргаецца, упершыню трапіў у мінулым годзе, 19 сакавіка 2021 года, і хутка стаў вядомы па ўсім свеце – блогеры здымалі яго з дронаў і вялі трансляцыі, навукоўцы смажылі на ім сасіскі, турысты атрымлівалі асалоду ад відовішча. Да гэтага на паўвостраве Рэйк’янес не было зафіксавана ніводнага вывяржэння вулкана на працягу больш за 780 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Этна прачнулася: магутнае вывяржэнне вулкана знялі на фота
Пахаваныя пад попелам вулкана: у што ператварыўся востраў Пальма
Неверагодная Ісландыя і вывяржэнне Фаградальсф’ядля
Малады і актыўны: вулкан Кілаўэа зноў вывяргаецца