МІНСК, 8 жні – Sputnik. Абвінавачаны па справе Юрый Зянковіч прызнаў віну ў тым, што ён распрацоўваў план фізічнага ўстаранення кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, але падкрэсліў, што самога плана няма, перадае карэспандэнт Sputnik з залы суда.
Падчас допыту ў судзе пракурор задаў абвінавачанаму пытанне аб тым, што адным з пунктаў яго абвінавачання з’яўляецца тое, што ён распрацаваў план актыўнай фазы захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам, у тым ліку які прадугледжвае фізічную ліквідацыю прэзідэнта рэспублікі.
"Я не аспрэчваю, не збіраюся аспрэчваць, але гэтага плана нідзе няма", - так адказаў Зянковіч на пытанне дзяржабвінаваўцы.
Таксама ў судзе была агучана інфармацыя, пра тое, што першапачаткова план забойства беларускага прэзідэнта распрацаваў Дзяніс Хофман, ён назваўся "Цішыня", планавалася, што яго мусіў ажыццявіць Мікалай Аўтуховіч.
Адказваючы на пытанне пракурора наконт плана фізічнага ўстаранення прэзідэнта, які распрацоўваўся Хофманам, Зянковіч сказаў: "План "Цішыня" мне прадастаўляўся, але іншым чалавекам. (...) Аўтуховіч сказаў, (пра план - Sputnik) што гэта малапрафесійна, і я пра яго забыўся".
Меры канспірацыі
Зянковіч таксама даў паказанні ў судзе наконт мер канспірацыі, якія выкарыстоўвалі змоўшчыкі.
Ён сказаў, што адбор у склад змоўшчыкаў, якія планавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот у Беларусі, праводзіўся толькі па пратэкцыі тых, хто ўжо быў у змове, пытанне вырашалася на калегіяльнай аснове.
Паводле яго слоў, так у групу змоўшчыкаў былі прыняты Ігар Макар і Вольга Карач. Зянковіч удакладніў, што асабіста ён быў катэгарычна супраць Карач "з-за яе неабавязковасці".
Таксама Зянковіч распавёў, што ў змоўшчыкаў былі паролі - слова "світанак" і "5556" - лічбы на выпадак правалу змовы.
Як раней паведамлялася, Хофман, у якога падвойнае грамадзянства – Украіны і Германіі – з’яўляецца фігурантам справы аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі. Яго "атрады грамадзянскай абароны" прызнаны ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй.
Як раней паведамляў Sputnik, у тэрарыстычны спісак КДБ фарміраванне "Атрады грамадзянскай самаабароны", так званыя "Атрады Хофмана", былі ўнесены ў 2021 годзе аднымі з першых. Раней таксама паведамлялася, што па фактах учынення членамі гэтай арганізацыі тэрактаў узбуджаны крымінальныя справы. Фігурантамі па гэтых справах праходзяць Вольга Карач і Дзяніс Хофман, якія таксама з’яўляюцца фігурантамі справы аб спробе вайсковага перавароту ў Беларусі.
Хто такі Зянковіч
Юрыст Юрый Зянковіч мае падвойнае грамадзянства – беларускае і амерыканскае, доўгі час пражываў у ЗША. У фільме "Забіць прэзідэнта", які быў паказаны па тэлеканале АНТ, ён пацвердзіў, што быў агентам спецслужбаў ЗША.
"Кантакт, які ў мяне быў, з прадстаўнікамі ФБР. І я думаю, што трэці чалавек быў прадстаўніком ЦРУ", - сказаў Зянковіч. Ён прызнаўся, што некалькі гадоў таму да яго ў офіс у Нью-Йорку прыйшлі два чалавекі ў цывільным і прапанавалі яму працаваць на амерыканскі ўрад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Нечаканы паварот у справе аб змове: Зянковіч заключыў здзелку са следствам
Пратасевіча выклікаюць у суд па справе аб спробе дзяржперавароту
Суд па справе аб спробе дзяржперавароту зрабілі адкрытым