МІНСК, 12 жні – Sputnik. Беларускія абаронныя прадпрыемствы прадставяць сваю прадукцыю на форуме "Армія-2022", які пачне працаваць 15 жніўня ў падмаскоўнай Кубінцы, паведаміў у пятніцу Дзяржкамваенпрам рэспублікі.
Усяго беларусы прадставяць на выставе каля 230 найменняў сваёй прадукцыі – гэта сучасныя і перспектыўныя ўзоры ўзбраення і тэхнікі.
"Для беларускіх збройнікаў форум "Армия" з’яўляецца адной з традыцыйных ключавых дэманстрацыйных пляцовак, паколькі беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы мае шматгадовую гісторыю і ўстойлівую станоўчую дынаміку развіцця", - расказалі ў Дзяржкамваенпраме.
Дэлегацыю Дзяржкамваенпрама ўзначаліць яго старшыня Дзмітрый Пантус.
Форум "Армия-2022" пройдзе з 15 па 21 жніўня на тэрыторыі парка "Патриот" у падмаскоўнай Кубінцы. У мерапрыемствах у рамках форуму прымуць удзел прадстаўнікі 72 краін свету. Беларускія абаронныя прадпрыемствы традыцыйна бяруць удзел у форуме.
У гэтым годзе на пляцоўках "Армии" будзе прадэманстравана больш за тысячу ўзораў узбраенняў і тэхнікі. Чакаецца падпісанне буйных кантрактаў паміж расійскімі вытворцамі і замежнымі заказчыкамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь