МІНСК, 14 жні – Sputnik. Колькасць працоўных мігрантаў з Беларусі, якія прыязджаюць на заробкі ў Расію, вырасла ў другім квартале 2022 года, паведамляе "Коммерсантъ" са спасылкай на адну з аналітычных кампаній.
Адзначаецца, што за красавік-чэрвень іх колькасць дасягнула 3,12 млн чалавек. З іх палова прыпадае на грамадзян Узбекістана, трэць – на ўраджэнцаў Таджыкістана. Далей у рэйтынгу ідуць кіргізы (больш за 223 тыс чалавек), армяне (108 тыс), азербайджанцы (79 тыс). На шостым месцы беларусы, іх у другім квартале гэтага года на працу ў Расію прыехала амаль 43 тыс.
Грамадзяне Казахстана і Кітая склалі невялікі працэнт ад колькасці прыезджых працоўных мігрантаў – 36,6 тыс і 32,2 тыс адпаведна.
У топе – Масква і Піцер
Самымі папулярнымі геаграфічнымі лакацыямі для прыезджых працоўных традыцыйна апынуліся Масква і Маскоўская вобласць – тут зарэгістраваліся 1,24 млн чалавек. На другім месцы – Санкт-Пецярбург і Ленінградская вобласць (больш за 385 тыс).
Працоўныя мігранты таксама едуць у Краснадарскі край (86,2 тыс), Іркуцкую (75,2 тыс) і Свярдлоўскую (69,3 тыс) вобласці, а таксама Прыморскі край (57,4 тыс), дзе працуе шмат беларусаў.
Аўтары агляду адзначаюць, што ўсплёск цікавасці да працы ў Расіі ўзнік на фоне ўмацавання расійскага рубля. Дзякуючы гэтаму заробкі прыезджых у пераліку на валюту іх краіны выраслі значна. Таксама ў РФ набыла моц "міграцыйная амністыя", якая дазваляе працоўным мігрантам атрымліваць легальны статус.
"Пальчыкі" абавязковыя
У канцы мінулага года ў Расіі прынялі законапраект, які тычыцца працоўных мігрантаў і замежнікаў, што ўязджаюць у краіну на тэрмін больш за 90 дзён. Цяпер яны праходзяць абавязковую дактыласкапію і фатаграфаванне. Гэта звязана з ростам колькасці асабліва небяспечных злачынстваў, якія ўчыняюць прыезджыя.
Што да грамадзян Беларусі, іх вызвалілі ад абавязковых "пальчыкаў". Не трэба гэта рабіць і іншаземцам да 6 гадоў, а таксама дыпламатам і міжнародным чыноўнікам, якія прыязджаюць у Расію для выканання службовых абавязкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прэзідэнт даў свой рэцэпт, як выйсці з крызісу
Другі месяц запар: золатавалютныя рэзервы Беларусі паказваюць рост
Улады Беларусі хочуць актывізаваць працу тэхнапаркаў