Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Кіеў рыхтуе рэзанансную правакацыю на Запарожскай АЭС – Мінабароны РФ

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэраш прыбыў у Львоў у сераду і правядзе некалькі дзён на Украіне.
Sputnik
МІНСК, 18 жнів – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў паведаміў, што Кіеў рыхтуе рэзанансную правакацыю на Запарожскай АЭС 19 жніўня.
Ён адзначыў, што гэта робіцца спецыяльна падчас візіту Гутэраша на Украіну, каб потым абвінаваціць РФ у стварэнні тэхнагеннай катастрофы на ЗАЭС.
"Для падрыхтоўкі правакацыі камандаванне аператыўна-тактычнай групы "Днепр" разгортвае да 19 жніўня ў раёне Запарожжа пасты радыяцыйнага назірання, а таксама арганізуе трэніроўкі падраздзяленняў 108-й брыгады тэрытарыяльнай абароны, 44-й артылерыйскай брыгады і воінскіх часцей, якія дыслакуюцца ва ўмовах радыяцыйнага заражэння мясцовасці", – сказаў Канашэнкаў.
Паводле яго слоў, падраздзяленні 704-га палка РХБЗ ВСУ да 19 жніўня павінны скончыць засяроджванне ў раёне Запарожжа, каб быць гатовымі фіксаваць факт аварыі на ЗАЭС, а таксама прыняць удзел у дэманстрацыі нібыта ліквідацыі наступстваў аварыі.

Як усё павінна быць?

Канашэнкаў паведаміў, што ўкраінскія падраздзяленні 44-й артбрыгады ў пятніцу збіраюцца ўдарыць з Нікаполя па ЗАЭС.
"Украінскае кіраўніцтва не раз распаўсюджвала чуткі, што расійскія войскі акупавалі дадзеную атамную электрастанцыю і вядуць абстрэлы ВСУ з дальнабойных артылерыйскіх сістэм, прыкрываючыся АЭС", – дадаў афціыйны прадстаўнік.
Ён звярнуў увагу на тое, што на тэрыторыі Запарожскай АЭС і прылеглых тэрыторыях армія РФ не размяшчала цяжкіх узбраенняў.
На станцыі знаходзяцца толькі падраздзяленні аховы, а ВС Расіі прымаюць усе неабходныя меры, каб гарантаваць бяспеку Запарожскай АЭС.

Рэакцыя МЗС РФ

У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава ў эфіры Telegram-канала "Салаўёў Live" заявіла, што Украіна займаецца ядзерным шантажом.
"А што гэта яшчэ? Правакацыя вакол ядзернага аб'екта на працягу доўгага часу, калі ствараецца прамая пагроза атамнай энергетыцы. Як гэта яшчэ можна назваць?" – падкрэсліла яна.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны – у Telegram-канале Sputnik Беларусь