Яблычны Спас у Няглюбцы: як у глыбінцы праводзяць абрады старажытных славян

У Няглюбцы, дзе дэманструюць эталон беларускага ткацтва, царкоўнае свята Яблычны Спас адзначаюць аўтэнтычна. Карэспандэнт Sputnik далучылася да народных гулянняў і стала сведкам унікальнага абраду старажытных славян.
Sputnik
З самай раніцы прыхаджане неслі ў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца яблыкі, грушы і нават збожжа. Мясцовыя вераць, што ўсё асвячонае – да добрага ўраджаю.
"Раней на яблыках варажылі. З кошыка мужчыны выбіралі сабе па яблыку, надкусваючы яго. Калі кіслае, то будучая жонка будзе бурклівай і незгаворлівай, а калі салодкае – памяркоўнай і гаспадарчай", – прыбраныя бабулі адразу ўспамінаюць народныя павер'і, звязаныя з Яблыкам.
Яблочный Спас в Неглюбке
Храм Святителя Николая Чудотворца уникален своим убранством
Местные вспоминают, сколько наткали рушников
Настоятель храма протоиерей отец Федор служит здесь больше 16 лет
В 30-е годы местная церковь была разрушена. На ее фундаменте в 92 году построили новый храм.
Неглюбская текстильная традиция – внесена в список нематериального культурного наследия Республики Беларусь.
Иконы в рушниках выглядят необычайно торжественно
Са слоў жыхароў Няглюбкі, раней на царкоўныя святы ля дамоў збіралася па 200 чалавек, а каля храма прыхаджане выстройваліся ў некалькі шэрагаў. Цяпер вёска "радзее", але "вёскай, якая вымірае" яе назваць ніяк нельга. Жыццё тут кіпіць насуперак выбару моладзі на карысць горада.
“У 60-х гадах у вёсцы пражывала больш за тысячу чалавек, – успамінае 78-гадовая Марыя Савасцянак, папраўляючы нябеснага колеру хустку. – А зараз 56 дамоў без жыхароў налічылі з аднавяскоўцамі. Маладыя з'язджаюць, таму што ў вёсцы для іх няма працы, аднак прыязджаюць расіяне, казахі".
Мария Савастянок (слева) на Яблочный Спас праздновала свой день рождения
Для жыхароў іншых краін Неглюбка прывабная не толькі маляўнічай мясцовасцю. У Беларусі і далёка за яе межамі вёска славіцца, як найбуйнейшы цэнтр ручнога ўзорнага ткацтва. Унікальныя і непаўторныя ўзоры ткацкага майстэрства атрымалі сусветную вядомасць на буйных выставах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў 1970-х у СССР, Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Бельгіі, Францыі, Канадзе і ЗША.
Ольга Коржова – одноклассница вице-премьера Беларуси, уроженца Неглюбки, Игоря Петришенко. Женщина гордостью вспоминает о земляке
Рушники из Неглюбки - достояние белорусского этноса.
Ткацкая арцель зачынілася з-за нерэнтабельнасці, будынак знеслі, ткацкія станкі знайшлі прытулак у музеях, але мясцовыя традыцыі вырабу тканых ручнікоў і самабытнага касцюма працягваюць развівацца дзякуючы мясцовым майстрыцам і старанням супрацоўнікаў “Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава". Штогод на сваім летніку супрацоўнікі навучаюць усіх жадаючых ткацкаму рамяству і праводзяць лекцыі. На пленэр едуць з усіх куткоў Беларусі і прымежных гарадоў Расіі.
Яблочный Спас в Неглюбке
На святкаванні Яблычнага Спасу сярод мясцовых жыхароў эфектна вылучаліся дзяўчаты ў архаічных касцюмах з панявой-плахтай, такі ўбор у Беларусі называюць "неглюбскі строй". Яго насілі да сярэдзіны ХХ стагоддзя.
– Вы ў такіх жа касцюмах хадзілі? – цікавімся ў бабуль на царкоўнай службе.
– Паняву-плахту насілі нашы бабулі і мамы, – успамінаюць старажылы. У нас былі вышыванкі і тканыя кашулі, паясы.
– Захаваліся гэтыя рэчы?
- У кагосьці ляжаць у куфрах, але большасць майстрыц падарылі рэчы музеям, прадалі, аднеслі ў царкву.
Са слоў музейных работнікаў, вялікі поспех, калі ў адной хаце ўдаецца сустрэць ручнікі трох-чатырох пакаленняў. Такі артэфакт выявіўся якраз у Няглюбцы.
1 / 9
2 / 9
3 / 9
4 / 9
5 / 9
Храм Святителя Николая Чудотворца в Неглюбке на Яблочный спас
6 / 9
Храм Святителя Николая Чудотворца в Неглюбке на Яблочный спас
7 / 9
Храм Святителя Николая Чудотворца в Неглюбке на Яблочный спас
8 / 9
Храм Святителя Николая Чудотворца в Неглюбке на Яблочный спас
9 / 9
Храм Святителя Николая Чудотворца в Неглюбке на Яблочный спас
Раскладваючы па кошыках асвячоныя яблыкі, бабулі з замілаваннем расказваюць, як пераймалі вопыт у сваіх маці. Дзяўчынак садзілі за ткацкі станок ва ўзросце 6-7 гадоў, да 12-ці многія ткалі нароўні з дарослымі.
Узгадваюць неглюбчане і стараславянскія абрады, у якіх удзельнічаюць да гэтага часу. Архаічны абрад "Пахаванне стралы", унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Традыцыі хаваць з песнямі і карагодамі ў сакральных месцах металічныя прадметы, каб год быў ураджайны, не адна тысяча гадоў.
Древнеславянский обряд "Абраканне"
Абрад "Абраканне" настолькі старажытны, што яго не памятаюць нават мясцовыя. Крыніца ўтоена ад цікаўных вачэй у лесе недалёка ад вёскі "Свабода". Каб просьбы спраўдзіліся, ваду ў ёй трэба ачысціць і прынесці дары. Як правіла, мясцовыя вешаюць стужачкі ці ўпрыгожваюць старажытны драўляны крыж ручніком.
Древнеславянский обряд "Абраканне"
"Нашы продкі прыходзілі ў гэтае сакральнае месца з рознымі просьбамі, звычайна падчас засухі неслі дары, каб пайшоў дождж", – распавядае загадчыца гомельскай філіі "Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава" Наталля Кадзетава.
Яблочный Спас в Неглюбке
Супадзенне ці не, але адразу пасля таго, як на драўляны крыж павязалі неглюбскі ручнік і выпілі чыстай вады, над вёскай пачалі згушчацца хмары.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале!