МІНСК, 26 жнів – Sputnik. Будучыня Еўропы магчыма толькі з Беларуссю, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу Мінскі механічны завод імя Вавілава – кіруючую кампанію холдынгу "БелОМА".
Размаўляючы з журналістамі, прэзідэнт закрануў тэму сусветнага крызісу. Паводле яго слоў, у еўрапейцаў зараз не будзе багацця, паколькі ім "давядзецца плаціць па рахунках і на ўсю шпульку". Ён падкрэсліў, што раней Расія прадавала газ у Еўропу напалову танней, чым магла б, а зараз гэта немагчыма.
"Цяпер дурніца скончылася. Больш за тое, "уклаліся" прыстойна ў гэтую ўкраінскую авантуру. Пандэмія, лакдаўны, раскідванне з верталёта грошай. Гэта зараз усё вылазіць", – адзначыў ён.
Будучыня Еўропы
Лукашэнка падкрэсліў, што свет больш не будзе іншым – гэта будзе відаць ужо ў бліжэйшы час.
"Трэба распранацца, напружвацца і працаваць. Свет больш не будзе іншым. Гэта мы ўбачым у бліжэйшы час. Ідзе перафарматаванне свету. Усё толькі пачынаецца", – канстатаваў беларускі лідэр.
Ён дадаў, што будучыня ЕС магчыма толькі ў супрацоўніцтве з Беларуссю і Расіяй, а таксама выказаўся наконт таго, каб "разам жыць і працаваць".
"Будучыня Еўропы – толькі з намі, з Расіяй. Усе рэсурсы тут. Бярыце, пераварвайце, разам будзем жыць і працаваць – і Амерыка знікне з радараў. Вось яны гэтага баяцца", – сказаў прэзідэнт.
Найважнейшыя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале