Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Праект дагавора аб адзіным рынку нафты з РФ будзе гатоў да сярэдзіны 2023 года

Работа па стварэнні адзіных рынкаў энергарэсурсаў ідзе ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама ў рамках ЕАЭС.
Sputnik
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Беларусь і Расія плануюць да сярэдзіны 2023 года падрыхтаваць міжурадавы праект дагавора аб адзіным рынку нафты, нафтапрадуктаў і газу, паведаміў журналістам кіраўнік "Белнафтахіма" Андрэй Рыбакоў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў у панядзелак з дакладам старшыню дзяржканцэрна, у першую чаргу кіраўнік дзяржавы цікавіўся работай нафтахімічнага комплексу краіны ва ўмовах санкцый.
Паводле слоў Рыбакова, работа па стварэнні адзіных рынкаў энергарэсурсаў ідзе ў рамках Саюзнай дзяржавы і ў рамках ЕАЭС. Што датычыцца саюзнай праграмы, вызначаны канкрэтныя тэрміны.
"І мы ў іх (укладваемся – Sputnik). Падрыхтаваны праект адпаведнага дагавора, знаходзіцца сёння на разглядзе як у нас, так і ў расійскага боку. Плануем да канца гэтага года зняць усе магчымыя і немагчымыя аспекты і ўсе спрэчныя пытанні, каб у тэрмін да сярэдзіны наступнага года ўжо сфарміраваць чыставы дагавор", – адзначыў Рыбакоў, яго відэакаментарый апублікаваны ў Telegram-канале БелТА.

Мадэрнізацыя беларускіх вытворчасцей

Асобна кіраўнік канцэрна расказаў журналістам аб працы ўнутранага нафтахімічнага рынку ва ўмовах санкцый. Паводле яго слоў, прадпрыемствы забяспечаны ўсімі відамі паліва, а таксама мінеральнымі ўдабрэннямі і асобнымі нафтахімічнымі прадуктамі.
Што да мадэрнізацыі, на "Нафтане" ў Наваполацку ўстаноўка запаволенага каксавання працуе яшчэ са студзеня па поўным вытворчым цыкле. Цяпер ідуць пуска-наладачныя работы на Мазырскім НПЗ.
"З пункту гледжання азотнага комплексу (прадпрыемства "Гродна-Азот" – Sputnik), там ідзе актыўная праца па мадэрнізацыі існуючай вытворчасці, яна ідзе па плане зацверджаным. І ў дадзены момант праблем па яе рэалізацыі няма", – заявіў Рыбакоў.
Ён таксама падкрэсліў, што забяспечана не толькі бесперабойная работа ўсіх прадпрыемстваў комплексу, але і ўсе абавязковыя выплаты ў бюджэт. Аплата за імпартаваныя ў краіну энергарэсурсы ідзе своечасова, у поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны выплачваецца заработная плата – па выніках шасці месяцаў яна не апусцілася ніжэй за ўзровень мінулага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Галоўчанка хоча выкарыстоўваць біржу для гандлю ў Саюзнай дзяржаве
Мінабароны: РФ для Беларусі – стратэгічны партнёр у ваеннай палітыцы
Барысаў і Мезенцаў абмеркавалі стварэнне расійска-беларускага спадарожніка
Беларусь і Расія вызначылі праекты па імпартазамяшчэнні на $1,3 млрд
Мезенцаў расказаў, што дасць рэалізацыя саюзных праграм Беларусі і Расіі