Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Смерць Дар’і Дугінай: што вядома аб меркаваным саўдзельніку забойцы

Удзельнік украінскай дыверсійнай групы, які рыхтаваў забойства Дугінай, скончыў ваенны ліцэй у Данецку.
Sputnik
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Меркаваны саўдзельнік забойцы журналіста і палітолага Дар’і Дугінай Багдан Цыганенка ў юнацтве скончыў ваенны ліцэй у Данецку, расійскія спецслужбы будуць аб’яўляць яго ў вышук, паведамляе агенцтва РІА Навіны.
Сёння ФСБ Расіі заявіла, што па справе аб забойстве Дугінай з’явіўся новы фігурант – грамадзянін Украіны Багдан Цыганенка 1978 года нараджэння.
Па даных прэс-службы ведамства, ёсць падставы сцвярджаць, што ён разам з яшчэ адной удзельніцай дыверсійна-тэрарыстычнай групы Наталляй Воўк рыхтаваў злачынства.

"Пасля восьмага класа ён скончыў ваенны ліцэй... замест 9-10 класаў. Потым у акадэміі кіравання вучыўся тут, у Данецку", – распавяла агенцтву сваячка падазронага.

Яна таксама паведаміла, што падазроны займаўся дробным бізнесам, але апошнім часам нідзе не працаваў, а жыў за кошт маці.
У праваахоўных органах Расіі ўжо заявілі, што Цыганенка будзе аб’яўлены ў вышук.
У панядзелак ФСБ Расіі апублікавала відэа, дзе бачна, як саўдзельнік забойства Дар’і Дугінай заязджае ў Расію, перасоўваецца на аўтамабілі разам з Наталляй Воўк. Акрамя гэтага, ёсць відэазапіс, як ён атрымлівае падробленыя нумары і ад’язджае.
Ужо ўстаноўлена, што ён уехаў у РФ 30 ліпеня праз Эстонію па ўкраінскім пашпарце.
Меркаваны саўдзельнік забойцы Дугінай у профілі сацсеткі "ВКонтакте" выкарыстаў псеўданім – прозвішча Касьянаў, хоць у сацыяльнай сетцы "Мой мир" указана яго сапраўднае прозвішча.

Што здарылася з Дугінай

Журналіст і палітолаг Дар’я Дугіна загінула ўвечары 20 жніўня пры выбуху аўтамабіля на Мажайскай шашы ў Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя.
Неўзабаве ў ФСБ Расіі заявілі, што за яе забойствам стаяць украінскія спецслужбы, а выканаўцам з’яўляецца грамадзянка Украіны Наталля Воўк, якая прыехала ў Расію разам з дачкой 23 ліпеня. Пасля падрыву машыны выканаўца забойства з’ехала ў Эстонію праз Пскоўскую вобласць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кіраўнік упраўлення па маладзёжнай палітыцы загінуў у Херсоне ў выніку тэракта
Дзярждума прапанавала ўстанавіць Дзень памяці ўсіх ахвяр Данбаса
Абстраляна сяло ў Бранскай вобласці: ёсць параненыя