Фота

Падрыхтоўка да вучэння "Восток-2022" ідзе поўным ходам – фота

На палігон Сяргееўскі ў Прыморскім краі Далёкага Усходу Расіі прыбываюць замежныя ўдзельнікі манеўраў з Кітая, Індыі, Манголіі. Беларусь таксама адправіла на вучэнні больш за 250 вайскоўцаў.
Sputnik
1 / 12

Кітайскія ваенныя, якія прыбылі на ваенныя вучэнні "Усход-2022", на палігоне Сяргееўскі ў Прыморскім краі Далёкага Усходу Расіі.

2 / 12

Кітайскі ўзброены канвой.

3 / 12

Сустрэча ўдзельнікаў з Кітая.

4 / 12

Прыбылі таксама ўдзельнікі з Індыі.

5 / 12

У стратэгічным камандна-штабным вучэнні прымуць удзел больш як 50 тыс ваенных з краін ШАС і АДКБ, у прыватнасці Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Беларусі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Лаоса, Манголіі, Нікарагуа, Расіі, Сірыі і Таджыкістана.

6 / 12

Індыйскія вайскоўцы адпачываюць пасля прыбыцця.

7 / 12

Кітайская ваенная тэхніка прыбыла на Далёкі Усход.

8 / 12

Кітайскі ўзброены канвой.

9 / 12

Палігон Сяргееўскі стане асноўным месцам правядзення тактычных манеўраў, таксама вучэнні будуць праводзіцца на палігонах Бурдуны, Гарачыя Ключы, Князе-Валконскі, Лагуннае, Тэлемба, Успенаўскі і ў прыбярэжных зонах Ахоцкага мора, акрамя таго, у Японскім моры пройдуць сумесныя дзеянні па абароне марскіх камунікацый.

10 / 12

Удзельнікі з Манголіі.

11 / 12

Удзельнікі з Індыі каля разгорнутага лагера.

У час, які застаўся да старту вучэнняў, ваеннаслужачыя будуць вывучаць асаблівасці кліматычных умоў і асвойвацца на мясцовасці, дзе ім трэба выконваць сумесныя з саюзнікамі вучэбныя задачы.

12 / 12

У манеўрах задзейнічаюць больш за 5 тыс адзінак узбраення, будзе адпрацоўвацца гарантаванне бяспекі ва Усходнім рэгіёне.

Вучэнні "Восток-2022" пройдуць з 1 па 7 верасня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь