Гарбачоў аказаў вялікі ўплыў на ход сусветнай гісторыі – Пуцін

Інфармацыі наконт удзелу Уладзіміра Пуціна ў пахаванні першага і адзінага прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова пакуль няма.
Sputnik
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні родным і блізкім памерлага першага прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Гарбачоў памёр на 92-м годзе вечарам у аўторак пасля цяжкай і працяглай хваробы.
"Міхаіл Гарбачоў быў палітыкам і дзяржаўным дзеячам, які аказаў вялікі ўплыў на ход сусветнай гісторыі", - гаворыцца ў тэлеграме.
Паводле слоў Пуціна, Гарбачоў "узначальваў нашу краіну ў перыяд складаных, драматычных змен, маштабных знешнепалітычных, эканамічных, грамадскіх выклікаў".
"Глыбока разумеў, што рэформы неабходны, імкнуўся прапанаваць свае рашэнні наспелых праблем", - дадаў расійскі лідар.
"Асабліва адзначу і тую вялікую гуманітарную, дабрачынную, асветніцкую дзейнасць, якую Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў вёў усе апошнія гады", - адзначыў Пуцін.
Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што рашэнне аб арганізацыі дзяржаўнага пахавання былога прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова пакуль не прымалася. Ён падкрэсліў, што рашэнне будзе прынята ў сераду.
Таксама, паводле яго слоў, няма інфармацыі наконт удзелу Пуціна ў цырымоніі развітання з экс-прэзідэнтам СССР. Фармат працэдуры залежыць ад пажадання родных і блізкіх памерлага палітыка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Міхаіл Гарбачоў памёр на 92-м годзе жыцця
Міхаіл Гарбачоў: гісторыя першага і апошняга прэзідэнта СССР у фота
Гарбачоў пакідае Крэмль – канец савецкай эпохі. Кадры 1991 года