Лукашэнка разлічвае на пашырэнне кантактаў з Кыргызстанам

Беларускі лідар лічыць, што за гады свайго суверэнітэту Кыргызстану ўдалося рэалізаваць шэраг вельмі важных ініцыятыў.
Sputnik
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Лукашэнка лічыць, што за гады суверэнітэту Кыргызстану ўдалося рэалізаваць вельмі важныя ініцыятывы, якія даюць магчымасць умацоўваць дзяржаўнасць, забяспечваць эканамічны рост, а таксама павышаць аўтарытэт Кыргызстана на міжнароднай арэне.
Прэзідэнт упэўнены, што традыцыі ўзаемнай павагі і сяброўства народаў дзвюх краін будуць і надалей служыць "трывалай асновай для паступальнага развіцця палітычнага дыялогу".
Лукашэнка разлічвае на пашырэнне кантактаў з Кыргызстанам у эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў.

Незалежны Кыргызстан

"Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці" была прынята 31 жніўня 1991 года на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета Кыргызстана. Згодна з гэтым актам краіна стала незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай дзяржавай.
Годам раней Вярхоўны Савет зацвердзіў Дэкларацыю аб суверэнітэце Кыргызскай Рэспублікі, а перад гэтым – закон аб прэзідэнцкай пасадзе. Тым самым у краіне быў уведзены новы інстытут улады – прэзідэнт.
Першым прэзідэнтам Кыргызстана па выніках дэпутацкага галасавання стаў Аскар Акаеў. А першую Канстытуцыю прынялі на 12-й сесіі Вярхоўнага Савета. Гэта адбылося 5 мая 1993 года.
Насельніцтва Кыргызстана складае каля 6,7 мільёна чалавек. Сталіцай гэтай сярэднеазіяцкай дзяржавы з’яўляецца горад Бішкек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Кыргызстана падтрымаў дзеянні Расіі ва Украіне