МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім Міхаіла Гарбачова.
"З жалем успрыняў вестку аб смерці Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова, чыё жыццё было цесна звязана з лёсам нашай агульнай Радзімы", – гаворыцца ў тэлеграме.
Беларускі лідар адзначыў вялікі асабісты ўклад Міхаіла Гарбачова ў разрадку міжнароднай напружанасці і глабальнае ядзернае раззбраенне ў канцы XX стагоддзя, падкрэсліўшы, што той шчыра верыў, што грамадства можна пераўладкаваць на прынцыпах галоснасці, народаўладдзя і адкрытасці.
Аляксандр Лукашэнка выказаў родным і блізкім Міхаіла Сяргеевіча шчырыя спачуванні ў сувязі з гэтай незаменнай страты ад сябе асабіста і ад беларускага народа.
Нагадаем, першы прэзідэнт СССР памёр на 92-м годзе вечарам у аўторак пасля цяжкай і працяглай хваробы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Гарбачоў аказаў вялікі ўплыў на ход сусветнай гісторыі – Пуцін
Міхаіл Гарбачоў: гісторыя першага і апошняга прэзідэнта СССР у фота
Гарбачоў пакідае Крэмль – канец савецкай эпохі. Кадры 1991 года
Міхаіл Гарбачоў памёр на 92-м годзе жыцця