МЗС пракаменціравала спыненне Латвіяй трансгранічнага супрацоўніцтва

У ведамстве выказалі ўпэўненасць, што перыяд канфрантацыі ўсё ж завершыцца і будуць адноўлены ранейшыя і заключаны новыя пагадненні.
Sputnik
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Выхад Латвіі з Пагаднення аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва для Беларусі не стаў нечаканасцю, заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС рэспублікі Анатоль Глаз.
У аўторак 30 жніўня латвійскі ўрад праінфармаваў, што краіна прыняла рашэнне выйсці з дакумента, заключанага паміж Рыгай і Мінскам у 1998 годзе.
"Выбраны латвійскімі палітыкамі курс на свядомае нагнятанне істэрыі ў адносінах з суседзямі ў рамках выбарчай кампаніі, роўна як і традыцыйнае жаданне заўсёды быць у авангардзе агульнаеўрапейскага мэйнстрыму, правакуюць іх на дзеянні, якія знаходзяцца за мяжою нашага разумення", – сказаў Глаз.
Ён таксама ўдакладніў, што ініцыятыва Латвіі для Мінска не стала нечаканасцю, таму што раней было спынена ўзаемадзеянне ў розных сферах.
"Такія нематываваныя дзеянні латвійскіх улад вартыя толькі шкадавання", - паведаміў прадстаўнік МЗС.
Глаз падкрэсліў, што гэта пагадненне прадугледжвала развіццё кантактаў паміж мясцовымі ўладамі, гэта значыць закранала інтарэсы народаў дзвюх дзяржаў.
У беларускім МЗС лічаць, што мэта такога кроку ўлад суседняй краіны – адцягнуць уласнае насельніцтва ад нарастаючых сацыяльна-эканамічных праблем.
У ведамстве выказалі ўпэўненасць, што перыяд канфрантацыі ўсё ж завершыцца і будуць адноўлены ранейшыя і заключаны новыя пагадненні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
МЗС заклікала Захад спыніць тупіковую антыбеларускую палітыку
МЗС Беларусі заклікае весці размову аб дэсакралізацыі канцэпцыі праў чалавека
У МЗС расказалі, ці ёсць масавы ад'езд еўрапейскіх паслоў з Беларусі