Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

УСУ абстрэльвае Энергадар, куды павінна прыбыць МАГАТЭ – ёсць загінулыя

Учора місія МАГАТЭ прыбыла ў горад Запарожжа. У планах правесці інспекцыю на атамнай станцыі, размешчанай непадалёк ад Энергадара.
Sputnik
МІНСК, 1 вер – Sputnik. З самай раніцы ўкраінскі бок абстрэльвае горад Энергадар, куды павінна прыбыць місія МАГАТЭ, каб наведаць Запарожскую АЭС з "мэтай прадухілення ядзернай аварыі", перадае РІА Навіны.
Паведамляецца як мінімум аб двух прылётах у цэнтр горада, у жылыя кварталы. Загінулі як мінімум тры мірныя жыхары, адзін чалавек паранены.
У пачатку тыдня ва Украіну прыбыла місія МАГАТЭ, каб потым адправіцца на ЗАЭС. Учора спецыялісты ўжо знаходзіліся ў Запарожжы.
Напярэдадні іх візіту ў Энергадары была затрымана група ўкраінскіх дыверсантаў, якая займалася падрыхтоўкай буйнога тэракта на Запарожскай АЭС, аб чым паведамляў расійскі бок.
Спецыялістам з ліку місіі прапаноўвалася праехаць па больш бяспечнай расійскай тэрыторыі, аднак тыя катэгарычна адмовіліся і накіраваліся праз Украіну. На гэта адміністрацыя рэгіёна вырашыла не выдаваць місіі спецпропускі на падкантрольную Расіі частку Запарожжа: спецыялісты стаялі ў чарзе, хаця "маглі б бяспечна, хутка і без перашкод дабрацца з Расіі праз вызваленую тэрыторыю", адзначылі мясцовыя ўлады.
МАГАТЭ разлічвае на пастаянную прысутнасць місіі на тэрыторыі ЗАЭС, каб "прадухіліць ядзерную аварыю".

Запарожская АЭС

Запарожская атамная электрастанцыя складаецца з шасці энергаблокаў і з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе. Яна вырабляла чацвёртую частку ўсёй электраэнергіі на Украіне, магутнасць станцыі складае каля 6 тыс мВт.
У сакавіку 2022 года станцыя перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў. Як заяўлялі ў МЗС РФ, узяцце электрастанцыі расійскімі вайскоўцамі пад ахову апраўдана з пункту гледжання прадухілення ўцечак з АЭС ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
УСУ абстралялі Энергадар з амерыканскіх гаўбіц, ёсць пацярпелыя
МАГАТЭ заявіла аб магчымасці пастаяннай прысутнасці місіі на ЗАЭС
Кіеў рыхтуе рэзанансную правакацыю на Запарожскай АЭС – Мінабароны РФ