Выбух адбыўся каля расійскага пасольства ў Кабуле – ёсць загінулыя

Інцыдэнт здарыўся ў месцы, дзе знаходзіліся людзі, якія чакалі сваёй чаргі на падачу дакументаў ці атрыманне візы.
Sputnik
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Выбух у панядзелак раніцай адбыўся ў раёне Кабула, дзе размешчаны будынак пасольства Расіі ў Афганістане.
Па даных Sputnik Афганістан, выбух адбыўся, калі расійскі дыпламат са спіскам і дакументамі выходзіў з пасольства.
Са спасылкай на відавочцаў паведамляецца, што каля консульскага аддзела знаходзіліся афганскія студэнты, якія чакалі сваёй чаргі для падачы дакументаў на візу або яе атрыманне.
Пазней там удакладнілі, што ў выніку тэракта загінулі два супрацоўнікі расійскага пасольства ў Кабуле: другі сакратар пасольства Шах Махмуд і супрацоўнік аддзела бяспекі пасольства.
Як паведамляе агенцтва РІА Навіны, з-за выбуху загінулі або пацярпелі ад 15 да 20 чалавек.
Талібы* затрымалі людзей, якія на месцы выбуху рабілі фотаздымкі.
Як заявіў пазней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, гаворка ідзе пра "абсалютна недапушчальны" тэрарыстычны акт.
*Рух "Талібан" знаходзіцца пад санкцыямі ААН за тэрарыстычную дзейнасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Смерць Дар’і Дугінай: што вядома аб меркаваным саўдзельніку забойцы
Кіраўнік упраўлення па маладзёжнай палітыцы загінуў у Херсоне ў выніку тэракта
Украінскія спецслужбы перайшлі да тактыкі тэрору ў Запарожскай вобласці