Лукашэнка назваў эканоміку Бразіліі адной з наймацнейшых у свеце

Паводле слоў прэзідэнта, важным напрамкам беларускай знешняй палітыкі па-ранейшаму застаецца развіццё сувязей з Бразіліяй.
Sputnik
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калегу з Бразіліі Жаіра Балсанару з Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Лукашэнка падкрэсліў, што важным напрамкам беларускай знешняй палітыкі па-ранейшаму застаецца развіццё сувязей з Бразіліяй.
Гэта краіна, паводле слоў беларускага прэзідэнта, з’яўляецца "значным полюсам у сучаснай геапалітычнай сістэме і адной з наймацнейшых эканомік свету".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што сёлета краіны адзначылі трыццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
"За гэты час шмат чаго ўдалося зрабіць для пабудовы па-сапраўднаму ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага дыялога", - адзначыў ён.
Лукашэнка перакананы, што трывалыя кантакты Мінска і Бразіліі "вытрымаюць выпрабаванні сённяшняга няпростага часу". Ён таксама спадзяецца, што гэтыя кантакты дазволяць напоўніць двухбаковы парадак дня новым канкрэтным зместам і эфектыўна рэалізаваць існуючыя магчымасці супрацоўніцтва.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка назваў напрамкі для супрацоўніцтва Беларусі і В’етнама
Лукашэнка разлічвае на пашырэнне кантактаў з Кыргызстанам
Міру і згоды: Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі