Гэтай восенню аматараў жывапісу, графікі і ўвогуле мастацтва ў любой яго праяве чакае самы маштабны ў гісторыі "Восеньскі салон". На гэты раз свае работы прадставілі 246 маладых беларускіх мастакоў.
Усяго ў сценах Палаца мастацтва і ў зале галерэі "Арт-Беларусь" можна ўбачыць амаль 500 работ, а пры жаданні і адпаведных магчымасцях і набыць. Таму на "Восеньскім салоне" наведвальнікаў чакае 1850 квадратных метраў суцэльнага беларускага мастацтва.
У зале на другім паверсе на сцяне насупраць лесвіцы вісяць работы цікавага брэсцкага мастака Фёдара Бажына. Гэта сапраўдныя інстаграмныя работы ў сакавітай каляровай гаме. Магчыма, публіка, якая эстэтнічае, нават узгадае, што гэты мастак ужо з’яўляўся ў сталіцы на выставе "Арт-Мінск".
Хоць, паднімаючыся па ўсходах, многія перш убачаць працу Алесі Скарабагатай. На гэты раз яна прэтэндуе на званне самай дарагой карціны салона, але з адной агаворкай: частка карцін вісіць з таблічкай "цана па запыце".
Алеся Скарабагатая "Сунічнае лета"
© Sputnik / Виктор Толочко
Побач з дзяўчынай з суніцай вісіць трыпціх Алеся Багданава і, нягледзячы на тое, што ён выкананы ў падобнай тэхніцы, цана на яго куды больш сціплая. Гэтыя тры работы могуць не толькі ўпрыгожыць сцяну ў гасцінай, але і стаць перспектыўнай інвестыцыяй.
Алесь Багданаў, трыпціх "Цыкл жыцця"
© Sputnik / Виктор Толочко
Любы беларус не па чутках ведае, што ў нас у краіне з зямлі здабываюць не золата, а бульбу. Таму чатыры работы Дар’і Карпавай пад агульнай назвай "Залатая бульба" не пакінуць абыякавым нікога з наведвальнікаў, калі ў іх ёсць сэрца.
Наогул сёлета значна абнавіўся склад удзельнікаў: многія мастакі выстаўляюцца ўпершыню, а частка ўвогуле яшчэ вучыцца ў Акадэміі мастацтваў.
Дар'я Карпава "Залатая бульба"
© Sputnik / Виктор Толочко
Музычныя інструменты, выкананыя ў тэхніцы ляўкас, не пакідаюць сумненняў, што перад наведвальнікамі салона яшчэ адзін мастак з выставы "Арт-Мінск". Працы Анастасіі Чадзій па-сапраўднаму вядомыя і гэта неад’емная іх годнасць.
Анастасія Чадзій "Мелодыя"
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларусь заўсёды славілася графікай і яе дастаткова шмат на першым паверсе, але цікавей будзе паглядзець на лінагравюру Багдана Эйсманта. Такія работы патрабуюць вялікіх працавыдаткаў і педантычнай дакладнасці, акуратнасці, каб "падняць" белы колер з лінолеўма.
Багдан Эйсмант лінагравюра
© Sputnik / Виктор Толочко
Наогул самыя цікавыя работы ў гэтым годзе сканцэнтраваныя ў галерэі "Арт-Беларусь". Там вельмі цікавая серыя з чатырох работ Алесі Скарабагатай, прысвечаных драўняным грыбам.
Алеся Скарабагатая "Драўняныя грыбы"
© Sputnik / Виктор Толочко
Дарэчы, гэты "Восеньскі салон" стане апошнім для Аляксандра Даманава, які сёлета спецыяльна да выставы падрыхтаваў тры карціны. Толькі не палохайцеся рэалістычнасці яго труса, лепш ацаніце, якой працы варта напісаць мышцы. А партрэт дзяўчыны з настроем інтраверта абыдзецца жадаючым у 6500 долараў па курсе.
Аляксандр Даманаў "Трус"
© Sputnik / Виктор Толочко
На суседняй сцяне ёсць яшчэ адзін трус – з морквай, і гэтая работа Марыі Кручковай прэтэндуе, мабыць, на званне самай мілай карціны ў гэтым сезоне. Вочы яго проста "глядзяць у душу".
Марыя Кручкова "Трус з морквай"
© Sputnik / Виктор Толочко
А вось "вешалка" Вольгі Мельнік-Малахавай проста прыкоўвае ўвагу сваёй экзістэнцыяльнасцю і містыкай. Міма гэтай працы на уваходзе складана прайсці.
Вольга Мельнік-Малахава "Вешалка"
© Sputnik / Виктор Толочко
Выставу абавязкова трэба абысці па другім, а можа і трэцім разе. Тады можна "знайсці" серыю "People" Мікіты Вайлупава – прафесійнага гандбаліста, які ўдзельнічаў у выставе "Арт-Мінск".
Арыгінальна выглядае і па сутнасці, і па змесце работа Глеба Отчыка "Рыбамора". Цана на яе, між іншым, толькі па запыце, таму інтрыга вакол палатна двайная.
Глеб Отчык "Рыбамора"
© Sputnik / Виктор Толочко
Аматары тэхналогій могуць паставіць кропку ў знаёмстве з мастацтвам пры дапамозе праекта дапоўненай рэальнасці ад KUNSTлагерр. Пры дапамозе QR-кода і смартфона можна ўбачыць "Шостае пачуццё" ва ўсёй яго красе.
KUNSTлагерр
© Sputnik / Виктор Толочко
Выстава-продаж работ маладых мастакоў будзе праходзіць у Палацы мастацтва ў Мінску з 7 верасня па 2 кастрычніка.
Больш работ выставы – у нашай лісталцы:
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Мінску адкрыўся "Восеньскі салон" – відэа
У Мінску адкрылася выстава карцін: купіць можна на месцы – фота
Ноч музеяў у Палацы мастацтваў – відэа