Сёння ў "Восеньскім салоне" бяруць удзел 246 маладых мастакоў, якія прадставілі на суд гледачоў амаль 500 сваіх работ. Цяпер іх працы можа не толькі ўбачыць, але і набыць любы наведвальнік выставы.
Упершыню за гады правядзення культурнага форуму склад удзельнікаў абнавіўся практычна напалову. Праўда, некаторыя маладыя аўтары патрапілі на салон пасля выставы "Арт-Мінск".
Аматары мастацтва ўбачаць працы Алесі Скарабагатай і Алеся Багданава. Пры гэтым Аляксандр Даманаў прымае ўдзел у выставе апошні раз.
Работы падзелены на некалькі секцый. На першым паверсе Палаца мастацтваў у асноўным графіка і фота, а на другім – эксперыментальныя работы. У галерэі прадстаўлены больш традыцыйныя карціны і менавіта адтуль арганізатары прапануюць наведвальнікам пачынаць агляд экспазіцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Выстава сучаснага беларускага жывапісу адкрываецца ў Новай Траццякоўцы
Ноч музеяў у Палацы мастацтваў – відэа
У Мінску адкрылася выстава карцін: купіць можна на месцы – фота