МІНСК, 9 вер – Sputnik. Кнігу аб беларусах, якія ўдзельнічалі ў Айчыннай вайне 1812 года, прэзентавалі ў пятніцу ў музеі-панараме "Бородинская битва".
Кніга пад назвай "Защищая Отечество" – першая з серыі "Библиотека Союзного государства". У прэзентацыі прынялі ўдзел старшыня Расійскага гістарычнага таварыства, дырэктар СВА РФ Сяргей Нарышкін, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, старшыня камітэта Дзярждумы РФ па абароне Андрэй Картаполаў і іншыя.
"Сёння памяць аб Айчыннай вайне 1812 года аб’ядноўвае нас з брацкім беларускім народам. У Расіі памятаюць, што тэрыторыя сучаснай Беларусі, у тыя гады – часткі Расійскай імперыі, адна з першых падвергнулася акупацыі французскай арміі. Беларускае сялянства адказала на агрэсію маштабным партызанскім рухам", - распавёў Нарышкін падчас прэзентацыі.
Ён адзначыў, што народны вызваленчы рух набыў шырокі размах на тэрыторыях Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і іншых губерняў.
У кнізе сабраныя ўнікальныя гістарычныя матэрыялы, прысвечаныя подзвігам Брэсцкага, Віцебскага, Мінскага, Магілёўскага і Полацкага пяхотных палкоў падчас Айчыннай вайны 1812 года. Некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.
Выхад у свет кнігі прымеркаваны да 210-годдзя Барадзінскай бітвы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь