Міжнародны інклюзіўны дзіцяча-юнацкі фестываль-форум "СоТворение 2022" існуе ўжо трэці год, аднак яго ўдзельнікі ўпершыню сустрэліся вочна, раней форум з-за пандэміі праводзіўся ў анлайн-фармаце.
У гэтым годзе на фестываль у Мінск і Нясвіж прыехалі дзеці і падлеткі з усіх расійскіх і беларускіх рэгіёнаў, у многіх з іх ёсць пытанні са здароўем, але няма праблем з творчасцю, кожны без выключэння – таленавіты музыкант.
Падтрымку адораным дзецям з асаблівасцямі здароўя аказвае Міжнародны дабрачынны фонд Юрыя Розума – народнага артыста Расіі, таленавітага піяніста.
Адкрываючы канцэрт юных талентаў у Доме Масквы ў Мінску, кіраўнік фонду Юрый Розум падзякаваў бацькам удзельнікаў фестывалю – за тое, што прывялі дзяцей да творчасці і высокага мастацтва, зрабіўшы іх жыццё больш яркім і насычаным.
"Я хачу папрасіць вас, рабяты, ніколі не апускаць рукі, калі будзе цяжка. Няўдачы – гэта нармальна. Будуць узлёты, будуць нейкія няўдачы. Цяжкасці і робяць нас мацнейшымі", - звярнуўся да юных талентаў Юрый Розум.
Пасля канцэрта ў Доме Масквы ўдзельнікаў фестывалю "СоТворение" чакае яшчэ адно вялікае выступленне – у суботу яны возьмуць удзел у вялікім гала-канцэрце ў Нясвіжы, у ім выступіць і сам народны артыст Расіі Юрый Розум.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лунаючыя над гарадамі: у Мінску прэзентавалі музычна-паэтычны спектакль
Пад музыку Вівальдзі: у Мінску адзначылі 60 гадоў Беларускаму фонду міру