Улады горада Мінска да такой сур’ёзнай даты падрыхтаваліся грунтоўна, забаўляльныя пляцоўкі працавалі па ўсім горадзе.
Жыхары і госці сталіцы маглі ўбачыць мотапрабег H.O.G. Rally Minsk, а каля Палаца спорту ратавальнікі выяўлялі наймацнейшага. Там жа можна было паспрабаваць свае сілы больш як на 50 спортпляцоўках у рамках Алімпійскага дня.
Недалёка была арганізавана выстава міліцэйскай тэхнікі. Акрамя сучасных аўто трапляліся і цікавыя рарытэтныя экзэмпляры.
У Парку Перамогі аматары тэхнікі паболей маглі палазіць па танку Т-34, ацаніць сучасныя экзэмпляры баявых машын, такіх як БТР-82А, РСЗА "Паланэз", "Кропку-У".
Вайскоўцы таксама кармілі жадаючых салдацкай кашай. А для аматараў гісторыі ў цэнтры арганізавалі рыцарскія паядынкі і разнастайныя конкурсы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь