Ці вырастуць сумы ў жыроўках з пачаткам ацяпляльнага сезона, распавялі ў ЖКГ

У міністэрстве ЖКГ расказалі, што кошты на паліва засталіся ранейшыя, таму ніякіх сур’ёзных пераўтварэнняў у частцы павышэння цаны не будзе.
Sputnik
МІНСК, 19 вер – Sputnik. З 1 ліпеня жыллёва-камунальныя паслугі не падаражэлі ў Беларусі і да канца года гэта не прадугледжана, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.
Першы намеснік кіраўніка профільнага ведамства запэўніў, што ў "жыроўках будзем бачыць тое, што бачылі раней". Ён пацвердзіў, што ніякага перагляду цэн не будзе.
"Цэны на паліва засталіся ранейшымі, таму ніякіх сур’ёзных пераўтварэнняў у частцы павышэння цаны не будзе, але эканоміць сапраўды трэба", - дадаў ён.
Ён таксама расказаў, што сабекошт гігакалорыі складае каля 118 бел руб, а беларусы з гэтага пакрываюць толькі 21 руб 75 кап за Гкал. Астатняе даплачвае дзяржава.
Некаторыя беларусы плацяць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах, гэта значыць 118 руб 95 кап, але гэта тыя, у каго ва ўласнасці некалькі жылых памяшканняў, хто зарэгістраваны як юрыдычная асоба, або хто не заняты ў эканоміцы, растлумачыў першы намеснік міністра.
Што да камфортнай тэмпературы, то яна, паводле слоў Трубілы, вызначана санітарнымі нормамі і правіламі. Так, у жылым памяшканні тэмпература павінна быць не ніжэй за +18°С, але не вышэй за +24°С.

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі

Паводле інфармацыі Трубілы, сёлета 26 тысяч беларускіх сямей атрымалі безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. Іх агульная сума складае каля 2,5 млн беларускіх рублёў.
Першы намеснік кіраўніка ведамства нагадаў, што сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый была ўведзена ў краіне з 2016 года. Згодна з гэтай сістэмай, дзяржава кампенсуе затраты на аплату жыллёва-камунальных паслуг, калі яны перавышаюць 20% ад сукупнага даходу сям’і (або асобнага грамадзяніна) у горадзе і 15% – у сельскай мясцовасці. Галоўнае, каб фактычныя аб’ёмы спажывання не перавышалі ўстаноўленыя нормы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Калі ў дамах уключаць ацяпленне, нагадалі ў мінскай ЖКГ
Каля 223 тысяч рублёў выдзелілі маламаёмасным мінчанам на аплату ЖКП
Дзяржава можа дапамагчы зэканоміць на ацяпленні – што для гэтага трэба