МІНСК, 20 вер – Sputnik. Акцёр і рэжысёр Сяргей Пускепаліс загінуў у выніку ДТЗ. Пра тое, што адбылося, паведаміла крыніца РІА Навіны.
Каля 11:00 у аўторак, 20 верасня, у Растоўскім раёне на 201 кіламетры аўтадарогі М8 "Холмогоры" адбылося ДТЗ. Аўтамабіль "Форд транзіт" сутыкнуўся з грузавым аўто, паведамляецца ў рэгіянальным УМУС.
"У выніку ДТЗ загінулі два чалавекі, адзін чалавек шпіталізаваны. На месцы працуюць супрацоўнікі ДПС ДІБДР, следча-аператыўная група, МНС. Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння", - адзначаюць ва УМУС.
Праваахоўныя органы і медыкі пацвердзілі ўжо гібель артыста ў выніку здарэння. Кіроўца фуры, з якой сутыкнулася іншамарка, шпіталізаваны. Інфармацыі аб яго стане пакуль не паведамляецца.
Па папярэдніх звестках, аўтамабіль, у якім знаходзіліся 56-гадовы акцёр і вадзіцель, выехаў на сустрэчную паласу. У выніку чаго адбылося сутыкненне з грузавіком.
Сяргей Пускепаліс нарадзіўся ў Курску ў 1966 годзе. Пазней скончыў Саратаўскае тэатральнае вучылішча, служыў у ваенна-марскім флоце, пасля больш за 10 гадоў быў акцёрам Саратаўскага ТЮГа. У 2001 годзе ён стаў выпускніком рэжысёрскага факультэта РАТМ ("ГИТИСа") у Маскве.
За заслугі ў галіне мастацтва Пускепаліс быў удастоены ганаровага звання "Заслуженный артист Российской Федерации", з’яўляўся ўладальнікам мноства ўзнагарод і прэмій. За сваю кар’еру артыст сыграў больш за паўсотні роляў у кіно, быў акцёрам агучкі і рэжысёрам.
У паслужным спіску Пускепаліса фільмы "Битва за Севастополь", "Ледокол", "Метро", "На острие", "Елки: новые", тэлесерыялы "Шифр", "София", "Частица вселенной" і многія іншыя. У жніўні 2019 года ён быў прызначаны мастацкім кіраўніком Яраслаўскага тэатра драмы імя Волкава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сяргей Пускепаліс: калі паўстала цікавасць рэжысёраў, мяне ламала
Пускепаліс: сур'ёзны кінематограф сыходзіць у тэлебачанне і серыялы