Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Рэферэндумы ў Данбасе памяняюць вектар развіцця Расіі на гады – Мядзведзеў

Намеснік кіраўніка расійскага Савета бяспекі растлумачыў, чаму рэферэндумаў у Данбасе баяцца на Захадзе і чаму іх важна правесці зараз.
Sputnik
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Рэферэндумы ў Данбасе маюць вялікае значэнне для аднаўлення гістарычнай справядлівасці. З такой заявай выступіў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
У панядзелак грамадскія палаты ЛНР і ДНР звярнуліся да кіраўнікоў рэспублік Леаніда Пасечніка і Дзяніса Пушыліна з ініцыятывай неадкладна правесці рэферэндумы аб уваходжанні ў склад Расіі.
"Рэферэндумы ў Данбасе маюць вялікае значэнне не толькі для сістэмнай абароны жыхароў ЛНР, ДНР і іншых вызваленых тэрыторый, але і для аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Яны цалкам мяняюць вектар развіцця Расіі на дзесяцігоддзі. І не толькі нашай краіны", – напісаў Мядзведзеў у сваім Telagram-канале.
Ён растлумачыў, што пасля рэферэндумаў і прыняцця новых тэрыторый у склад РФ "геапалітычная трансфармацыя ў свеце набудзе незваротны характар".
"Замах на тэрыторыю Расіі – злачынства, учыненне якога дае магчымасць выкарыстоўваць усе сілы самаабароны", - дадаў Мядзведзеў.
Але не менш важна, паводле яго слоў, што "пасля ўнясення змяненняў у Канстытуцыю нашай дзяржавы ніводны будучы кіраўнік Расіі, ні адна службовая асоба не зможа павярнуць гэтыя рашэнні назад".
"Менавіта таму гэтых рэферэндумаў так баяцца ў Кіеве і на Захадзе. Менавіта таму іх і неабходна праводзіць", – сказаў на заканчэнне Мядзведзеў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін хоча хутчэй скончыць канфлікт ва Украіне, заявіў Эрдаган
Самы грозны ўдарны самалёт у свеце: баявы вылет Су-34 – відэа
Пяскоў: ідэю Кадырава аб самамабілізацыі павінны ацэньваць у Мінабароны
Пошук, разведка, засада: як працуе спецназ падчас спецаперацыі – відэа
Расія можа выкарыстоўваць сваё войска не толькі на Украіне – Белы дом