Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Патрушаў упэўнены, што Беларусь падтрымае дзеянні Расіі ва Украіне

Расійскія ўлады вырашылі правесці частковую мабілізацыю для таго, каб забяспечыць паспяховае правядзенне спецыяльнай аперацыі ў Данбасе.
Sputnik
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Расія прадпрымае дзеянні па абароне ўласнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам.
Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у сваім відэазвароце аб’явіў аб правядзенні частковай мабілізацыі, што з’яўляецца адэкватным адказам на існуючыя выклікі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Масква падтрымае рашэнні рэферэндумаў у ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях, якія павінны адбыцца і вызначыць далейшы іх лёс.

"Размова аб абароне суверэнітэту, бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі, аб падтрымцы імкнення і волі нашых суайчыннікаў самім вызначаць свой лёс", – асабліва адзначыў Мікалай Патрушаў, піша прэс-служба апарату СБ РФ.

Пры гэтым ён выказаў перакананне, што "самастойныя ўрады і народы, ну і, вядома, беларускі народ будуць нас у гэтым падтрымліваць".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў пракаменціраваў "сакрэтны" пункт указа аб частковай мабілізацыі
Кіраўнік Мінабароны РФ агучыў страты Расіі і Украіны падчас спецаперацыі
Выступленне міністра абароны РФ Сяргея Шайгу – відэа
Пуцін аб’явіў аб частковай мабілізацыі ў РФ
Выступленне Пуціна аб мабілізацыі і рэферэндумах – поўная версія