МІНСК, 23 вер – Sputnik. Вядомы савецкі і расійскі рэжысёр Уладзімір Краснапольскі памёр на 90-м годзе жыцця, паведаміў у пятніцу Саюз Кінематаграфістаў РФ.
"Не стала нашага сябра і калегі – члена Саюза кінематаграфістаў Расіі, народнага артыста РСФСР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і прэміі Ленінскага камсамола рэжысёра ігравога кіно Уладзіміра Аркадзьевіча Краснапольскага", - гаворыцца ў паведамленні.
Краснапольскі нарадзіўся ў 1933 годзе ў Свярдлоўску. У 1955 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт УрДУ, а ў 1963-м – рэжысёрскі факультэт УДІКа.
З 1962 года з’яўляўся рэжысёрам-пастаноўшчыкам Свярдлоўскай кінастудыі; з 1964-га працаваў на кінастудыі "Мосфильм".
Краснапольскі сумесна з Валерыем Усковым зняў такія фільмы, як "Тени исчезают в полдень", "Вечный зов", "Таежный десант", "Ермак", "Ермоловы", "Вольф Мессинг: Видевший сквозь время", "Манна небесная", "Дело следователя Никитина", "Дом с лилиями" і іншыя.
Акрамя рэжысёрскай працы, ён выступаў і як акцёр – зняўся ў эпізадычных ролях у трох карцінах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Акцёр і рэжысёр Сяргей Пускепаліс загінуў у ДТЗ
Памёр савецкі і расійскі акцёр Леанід Кураўлёў
Памёр народны артыст РФ Валерый Гаркалін